Геаграфія Італіі![]() Італія — дзяржава ў Паўднёвай Еўропе, у цэнтры Міжземнамор'я. Агульная плошча краіны складае 301 230 км², на яе тэрыторыі размешчаны паўднёвыя схілы Альп, Паданская раўніна, Апенінскі паўвостраў (знакаміты сваёй формай, якая нагадвае боты), а таксама выспы Сіцылія, Сардзінія і шматлікія дробныя выспы.[1] Межы і берагавая лініяАгульная працягласць сухапутных межаў — 1899,2 км, вялікая частка праходзіць па розных частках Альп. Італія мяжуе з Аўстрыяй (430 км), Францыяй (488 км), Славеніяй (232 км) і Швейцарыяй (740 км). Акрамя таго, тэрыторыяй Італіі акружаны дзяржавы Ватыкан (3,2 км мяжы) і Сан-Марына (39 км мяжа). Геалогія
Рэльеф![]() Італія — пераважна горная краіна, каля 1/3 тэрыторыі займаюць горы і ўзвышшы вышэй 702 м. Раўніны займаюць менш 1/4 тэрыторыі краіны. КліматІталія размяшчаецца ў зоне субтрапічнага міжземнаморскага клімату, прычым уплыў мора ўзмацняецца Альпамі, якія з'яўляюцца бар'ерам для паўночных і заходніх вятроў. Водныя рэсурсыПа ацэнцы 2005 года, Італія валодае 175 км³ аднаўляльных водных рэсурсаў, з якіх у год спажываецца 41,98 км³ (18% на камунальныя, 37% на прамысловыя і 45% на сельскагаспадарчыя патрэбы). Глебы і расліннасцьЗыходзячы з фізіка-геаграфічных характарыстык краіны можна вылучыць па меншай меры тры вобласці з рознымі тыпамі расліннасці: Альпы, даліна ракі По і Міжземнаморска-Апенінская вобласць. Жывёльны свет
Экалагічнае становішча і прыродаахоўныя тэрыторыі
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia