Гедройцы (мястэчка)
Гедройцы[1] або Гедройці[2], таксама Гіедра́йчэй[3] (літ.: Giedraičiai) — мястэчка ў Маляцкім раёне Уцянскага павета Літвы. Цэнтр Гедройцкай сянюніі. Размешчана на беразе возера Кемент (Гейдроцы), за 21 км на паўднёвы захад ад Малятаў. ГісторыяВялікае Княства ЛітоўскаеУпершыню Гедройцы (ням.: Gedereiten) згадваюцца ў крыжацкай хроніцы 1338 года. У 1373 і 1375 гадах вёску спусташалі крыжакі. У 1385 годзе яна ўвайшла ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства. У 1445 годзе ў Гедройцах быў пабудаваны касцёл, фундаваны ксяндзом Юзафам Гедройцем. Пад 1514 годзе яны ўпамінаюцца як мястэчка. Пад уладай Расійскай імперыіУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Гедройцы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні. У часы паўстання 1863—1864 гадоў у ваколіцах Гедройцаў адбылася адна з найбуйнейшых бітваў з расійскімі войскамі. Найноўшы часУ 1918 годзе абвешчаны часткай Літвы. У снежні 1920 года ў ваколіцах Гедройцаў адбыліся баі паміж літоўскім і польскім войскамі. Пасля мястэчка было ў нейтральнай зоне паміж Літвой і Польшчай, але потым увайшло ў склад Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі. З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. НасельніцтваДэмаграфія
Славутасці
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia