Гедэон Святаполк-Чацвярцінскі
Гедэон Святаполк-Чацвярцінскі (свецкае Рыгор; ? — 6 (16) красавіка 1690) — дзеяч праваслаўнай царквы Рэчы Паспалітай. БіяграфіяПаходзіў з княжацкага роду Чацвярцінскіх, сын старасты раціборскага Захара Чацвярцінскага. 3 1660 года епіскап луцкі і астрожскі. Вёў барацьбу з уніятамі за права карыстацца тытулам і царкоўнымі маёнткамі, але ў 1683 годзе пазбаўлены іх каралеўскай уладай. У 1684 годзе пераехаў на Левабярэжную Украіну, што знаходзілася пад уладай Расіі, і асталяваўся ў Крупіцкім манастыры пад Батурынам. ![]() Царкоўны сабор у Кіеве ў 1685 годзе па патрабаванні гетмана І. Самайловіча абраў Гедэона кіеўскім мітрапалітам. Насуперак традыцыі быў накіраваны для зацвярджэння патрыярхам у Маскву. Там пасвячоны 8(18).11.1685, пасля чаго праваслаўная царква Рэчы Паспалітай фармальна пачала падпарадкоўвацца не Канстанцінопальскай, а Маскоўскай патрыярхіі. Шмат увагі аддаваў уладкаванню Кіева-Магілянскай акадэміі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia