Левабярэжная Украіна![]() Левабярэжная Украіна (укр.: Лівобережна Україна) — найменне ўсходняй часткі Украіны, размешчанай на левым беразе па цячэнні Днепра. Складалася з сучасных Чарнігаўскай, Палтаўскай, часткі Сумскай абласцей, а таксама з усходніх частак Кіеўскай і Чаркаскай абласцей. На ўсходзе Левабярэжная Украіна межавала са Слабадской Украінай, на поўдні — з землямі Запарожскай Сечы. ГісторыяГістарычна, назва Левабярэжная Украіна ўзнікла ў XVII стагоддзі, падчас грамадзянскай вайны ў Гетманшчыне, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай Руіна. З прычыны расколу ў стане казакоў падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў, на абодвух берагах Дняпра быў выбраны свой гетман. На Левабярэжнай Украіне ім стаў у 1663 годзе Іван Брухавецкі, на Правабярэжнай Украіне — Павел Цяцера. Раскол Украіны па Дняпры быў юрыдычна замацаваны Андросаўскім перамір’ем у 1667 годзе, пасля чаго Левабярэжная Украіна, захаваўшы аўтаномію, афіцыйна ўвайшла ў склад Рускага царства. Гэты статус быў адменены Кацярынай II у 1781 годзе. Левабярэжная Украіна падзялялася на палкі і сотні, на чале якіх стаялі палкоўнікі і сотнікі. Фармальна гэтыя пасады былі выбарнымі, аднак фактычна іх займалі прадстаўнікі казацкай старшыны, якія прызначаліся гетманам і ўхваляліся царскім указам. У 1722—1734 гадах і пасля 1764 года кіраваннем Левабярэжнай Украіны займалася Маларасійская калегія. Пасля 1781 года Левабярэжная Украіна была падзелена на Чарнігаўскае, Ноўгарад-Северскае і Кіеўскае намесніцтвы. У 1796 яна стала Маларасійскай губерняй, а ў 1802 годзе была падзелена на Чарнігаўскую і Палтаўскую губерню. Казацкія палкі былі ператвораны ў рэгулярныя палкі рускай арміі. Да Левабярэжнай Украіны ў гэты перыяд можна палітычна адносіць і захаваны ў складзе Рускай дзяржавы Кіеў, нягледзячы на яго размяшчэнне на правым беразе Дняпра. Левабярэжныя палкіГетманы Войска Запарожскага Левабярэжнай Украіны
НасельніцтваЛевабярэжная Украіна адрознівалася адной з самых вялікіх доляў усходне-славянскага насельніцтва ў Расійскай імперыі (больш за 95 %), і ў наш час трыма асноўнымі народамі Левабярэжнай Украіны з’яўляюцца ўкраінцы, рускія і беларусы.
Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia