Гедэон (іераманах)

Гедэон
Асабістыя звесткі
Дата смерці не раней за 1653
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці манах
Мова твораў старабеларуская мова

Гедэон (пачатак XVII ст. — пасля 1653) — першы ігумен Крыжаўзвіжанскага Бізюкова манастыра[1], царкоўны дзеяч і аўтар трох значных багаслоўска-педагагічных зборнікаў XVII стагоддзя, прадстаўнік усходнеславянскай (беларуска-ўкраінскай) духоўнай і кніжнай традыцыі.

Біяграфія

Гедэон пастаўлены першым ігуменам новастворанага Крыжаўзвіжанскага Бізюкова манастыра каля 1640 года. Манастыр знаходзіўся паблізу Дарагабужа на землях, падараваных каралём Жыгімонтам Вазам роду Салтыковых[2]. Сам Гедэон паходзіў, імаверна, з Кіеўскай мітраполіі, інтэлектуальна і духоўна сфарміраваўся ў культурным асяроддзі беларуска-ўкраінскай школы.

Літаратурная і багаслоўская дзейнасць

Іераманах Гедэон аўтар трох зборнікаў:

  • «Кніга пра веру» (1644) — катэхізічны трактат у 30 раздзелах, напісаны на царкоўнаславянскай мове, з выкарыстаннем матэрыялаў палемічнай літаратуры Кіеўскай мітраполіі. Кніга выдадзена ў Маскве ў 1648 годзе[3].
  • «Альфа і Амега» (1645, 1647) — дыдактычны зборнік пра манаскае жыццё і хрысціянскіх дабрадзейнасці[4]. Першапачатковы тэкст быў прызначаны беларуска-ўкраінскай аўдыторыі і змяшчаў фрагменты на «простай мове». У перапрацаваным варыянце для маскоўскага выдання тэкст быў адаптаваны да царкоўнаславянскай мовы маскоўскай рэдакцыі.
  • «Зярцала духоўнае» (каля 1652) — маральна-настаўленчы трактат, аўтарская перапрацоўка папярэдняга зборніка, з акцэнтам на грэх і пакаянне. Рукапісы кнігі захаваліся ў некалькіх спісах, у тым ліку аўтографах.

Творчасць Гедэона шырока выкарыстоўвала спадчыну такіх аўтараў, як Захарыя Капысценскі, Хрыстафор Філалет, Ісаія Капінскі, а таксама тэксты з выданняў Віленскай, Еўінскай, Куцеінскай і Маскоўскай друкарняў. У яго творах сустракаюцца і элементы лацінскай традыцыі (напрыклад, пераклады з Фамы Кемпійскага)[5].

Ідэйна-культурны кантэкст

Гедэон выступае як прадстаўнік еўрапейскага, заходнеправаслаўнага тыпу мыслення, дзе злучаюцца багаслоўе, школьная адукацыя, палемічная культура і паэтычная рыторыка. Яго творы служылі мостам паміж Кіевам і Масквой[6], спрыялі ўвядзенню элементаў беларуска-ўкраінскай пісьмовай традыцыі ў маскоўскую кніжнасць.

З увагі на канфесійны падзел, вайну і складанасці ва ўзаемаадносінах паміж Масквой і Рэччу Паспалітай, яго творы былі актуальныя як у царкоўна-палітычным, так і ў культурна-асветніцкім кантэксце. Гедэон падкрэсліваў вернасць праваслаўю, выступаючы супраць уніяцтва і рымскаа-каталіцкага ўплыву[1], але пры гэтым карыстаўся метадамі заходняй палемічнай школы.

Спадчына

Працяглы час кнігі Гедэона разыходзіліся ў рукапісах. Яго творы паўплывалі на развіццё стараверскай літаратуры і былі пераўзяты[няпэўнае слова] ў культурны код Беларусі і Расіі. Цяпер даследчыкі ўсё болей звяртаюць увагу на яго творчасць як на сведчанне інтэлектуальнага ўзроўню беларуска-ўкраінскага манаства XVII стагоддзя.

Крыніцы

  1. а б Карточка издания: Крестовоздвиженский Бизюков монастырь в русской истории и литературной культуре: первый игумен монастыря иеромонах Гедеон и его книги. unis.shpl.ru. Праверана 12 красавіка 2025.
  2. Бизюково, Бизюков Крестовоздвиженский монастырь (руск.). sobory.ru. Праверана 12 красавіка 2025.
  3. -. vostlit.info. Праверана 12 красавіка 2025.
  4. Савельева Наталья Вячеславовна К ИСТОРИИ ТЕКСТОВ МОСКОВСКОГО АНФОЛОГИОНА 1660 Г.: ГЛАВЫ... ОТ КНИГИ РАЙ И ЧЕТВЕРОСТРОЧИЯ ГРИГОРИЯ БОГОСЛОВА // Вестник Санкт-Петербургского университета. Язык и литература. — 2021. — В. 1. — Т. 18. — С. 147–186. — ISSN 2541-9358.
  5. НЕИЗВЕСТНЫЙ ПЕРЕВОД ТРАКТАТА "DE IMITATIONE CHRISTI" ФОМЫ КЕМПИЙСКОГО В ЗАПАДНОРУССКОМ СБОРНИКЕ XVII ВЕКА - Пушкинский дом - ИРЛИ РАН (руск.). ru.readkong.com. Праверана 12 красавіка 2025.
  6. Ивочкин Демьян Анатольевич ЦЕРКОВНАЯ ИСТОРИЯ ДОРОГОБУЖСКОГО УЕЗДА (XII-XIX ВЕКА) // Теологический вестник Смоленской Православной Духовной Семинарии. — 2021. — В. 2 (11). — С. 49–69.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya