Смаленскае ваяводства

Смаленскае ваяводства
лац.: Palatinatus Smolencensis
Герб[d]
Герб[d]
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1508
Дата скасавання 1654
Плошча 53 000 км²
Смаленскае ваяводства на карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Герб Смаленскага ваяводства з вялікай пячаткі апошняга вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста. 1764.

Смаленскае ваяводства (старабел.: Воеводство Смоленское; лац.: Palatinatus Smolencensis, польск.: Województwo smoleńskie) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Вялікага Княства Літоўскага. Плошча каля 53 тыс. км²[1]. Сталіца — горад Смаленск.

Гісторыя

Гербы Смаленшчыны, 1-й паловы XV ст. і 2-й паловы XVI ст.
Смаленскае ваяводства ў XVII ст.

Утварылася ў 1508 годзе са Смаленскага намесніцтва (колішняга Смаленскага княства). У 1514 годзе тэрыторыю ваяводства акупавалі войскі Маскоўскай дзяржавы.

Войскі Вялікага Княства Літоўскага 3 чэрвеня 1611 года вызвалілі Смаленск. Па вызваленні, цягам 1611—1626 гадоў дзевяць гарадоў Смаленшчыны атрымалі Магдэбургскае права.

У 1613 годзе вальны сойм аднавіў Смаленскае ваяводства ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, што вызнала Масква пры заключэнні Дэвулінскага перамір’я ў 1618 годзе[2]. У склад ваяводства ўвайшлі смаленскія землі з гарадамі Белы, Дарагабуж, Рослаў, Смаленск, Сярпейск, маскоўскія «ўезды» Невель і Себеж з Красным Гарадком, Северская зямля з Трубчэўскім княствам, Почапская воласць.

У 1620—1640-я годы на Смаленшчыне правялі валочную памеру. У 1621 годзе смаленскі соймік накіраваў першых паслоў на Вальны сойм Рэчы Паспалітай. У 1626 годзе ў Старадубе прайшоў першы павятовы шляхоцкі соймік.

Медаль за вызваленне Смаленска, 1613

У 1633 годзе ўтварыўся Невельскі павет, скасаваны аднак у 1634 годзе. Паводле Палянаўскага міру ў 1634 годзе, у склад Маскоўскай дзяржавы перададзены часткі Смаленскага (з Масальскам і Сярпейскам) і Старадубскага (з Трубежам) паветаў агульнай плошчай каля 30 тыс. км². У 1635 годзе на тэрыторыі Севершчыны ўтварылася Чарнігаўскае ваяводства ў складзе Каралеўства Польскага. У 1638 годзе заснаваная Смаленская каталіцкая дыяцэзія.

У 1646 годзе з Кіеўскага ваяводства ў склад Старадубскага павета перайшло Лоеўска-Любецкае староства. У 1638 годзе Невельская, Себежская і Краснагорская воласці перайшлі да Полацкага ваяводства.

План Смаленска, 1627

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскія войскі захапілі Смаленшчыну. Згодна з Андрусаўскім перамір’ем (1667) пад уладай Масквы апынуліся Смаленскі і Старадубскі паветы агульнай плошчай 45 тыс. км² (з апошняга ў складзе ВКЛ засталося толькі Лоеўска-Любецкае староства плошчай 8 тыс. км², уключанае ў Рэчыцкі павет). Пазней ваяводства існавала толькі намінальна да канчатковага скасавання ў 1793 годзе.

Геаграфія

На поўначы межавала з Наўгародскай зямлёю, на ўсходзе — з Маскоўскай дзяржавай, на поўдні — з Севершчынай (з 1635 — Чарнігаўскім ваяводствам) і Мсціслаўскім ваяводствам, на захадзе — з Віцебскім ваяводствам.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Абарона Смаленска, 1634

Ваяводства падзялялася на два паветы: Смаленскі і Старадубскі.

Назва Цэнтр Староствы
Смаленскі павет Смаленск Смаленскае
Дарагабужскае
Рослаўскае
Старадубскі павет Старадуб Старадубскае

Ваяводскі соймік праводзіўся ў Смаленску, павятовыя соймікі — у Смаленску і Старадубе. З 1667 года соймікі праходзілі ў Вільні: смаленскія — у касцёле бернардзінцаў, старадубскія — у касцёле кармелітаў босых.

Мясцовая шляхта абірала чатырох паслоў на Вальны сойм Рэчы Паспалітай, а таксама чатырох дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

Ураднікі

У Сенаце Рэчы Паспалітай Смаленскае ваяводства мела двух свецкіх прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна, а таксама духоўнага — біскупа.

Згодна з Люблінскай уніяй (1569) ваявода смаленскі паводле значнасці займаў месца пасля падольскага і перад люблінскім, кашталян — пасля камянецкага і перад люблінскім. Біскуп смаленскі займаў апошняе месца, пасля інфлянцкага, бо ўзначальваў наймалодшае біскупства[3]. За ўвесь час свайго існавання (у тым ліку і намінальны) ваяводства мела 18 біскупаў, 33 ваяводы, 27 кашталянаў.

Ваяводскі мундзір складаўся з малінавага («кармазыновага») кунтуша, цёмна-сініх («гранатовых») жупана і адваротаў. Для Старадубскага павета — «сапфіровы» кунтуш, залатыя жупан і адвароты.

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya