Гемел Міхайлавіч Станкевіч
Гемел Міхайлавіч Станкевіч (1925—1962) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір узвода 111-й танкавай брыгады (25-й танкавы корпус, 1-ы Украінскі фронт), малодшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза. БіяграфіяНарадзіўся 8 сакавіка 1925 года ў вёсцы Уюноўская Сяліба, цяпер Сяліба Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці Рэспублікі Беларусь, у сям'і селяніна. Беларус. Скончыў 8 класаў. Жыў у горадзе Ленінградзе, працаваў на заводзе «Электрык». У першыя тыдні вайны быў эвакуіраваны на ўсход, у горад Ташкент. У 1943 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію і накіраваны ў Харкаўскае танкавае вучылішча, эвакуіраванае ў горад Чырчык, пад Ташкентам. У 1944 годзе паспяхова скончыў вучобу і ў званні малодшага лейтэнанта накіраваны на фронт. Камандаваў танкавым узводам 111-й танкавай брыгады ў складзе 25-га танкавага корпуса . Удзельнічаў у баях за вызваленне Польшчы, вызначыўся ў баях за нямецкі горад Губен (цяпер Губін, Польшча). Са сваёй брыгадай Гемел Станкевіч прайшоў з баямі да Берліна, удзельнічаў у яго штурме, у танкавым маршы Берлін—Прага. Пасля вайны працягваў службу ў арміі. Член ВКП(б)/КПСС з 1948 года. У 1951 годзе звольніўся ў запас у званні старэйшага лейтэнанта. Жыў у Ташкенце. У 1955 годзе скончыў Ташкенцкі юрыдычны інстытут. Працаваў следчым. Памёр 5 студзеня 1962 года. Подзвіг24 лютага 1945 года танкавы ўзвод прарваў умацаваны ўчастак абароны ворага і першым уварваўся ў горад Губен. Падчас адбіцця адной з контратак ворага танк Г. М. Станкевіча быў падпалены фаўстпатронам . Не выходзячы з бою, экіпаж ліквідаваў няспраўнасць і застаўся ў страі. За 4 дні баёў танкісты знішчылі 3 самаходныя гарматы, 2 танкі, 4 цяжкія гарматы, 3 мінамёта і каля 180 гітлераўцаў. Узнагароды
ПамяцьЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia