Генадзь Іосіфавіч Вялічка
Генадзь Іосіфавіч Вялічка (1922—1999) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, снайпер[1] 1008-га стралковага палка 266-й стралковай дывізіі 3-й гвардзейскай арміі Паўднёва-заходняга фронту, старшы сяржант, Герой Савецкага Саюза[2]. БіяграфіяНарадзіўся 15 лютага 1922 года ў вёсцы Лутна цяпер Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям’і. Беларус. Скончыў 7 класаў, працаваў у калгасе. У Чырвонай Арміі з 1940 года. У 1941 годзе скончыў школу авіямеханікаў. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года[2]. Снайпер 1008-га стралковага палка старэйшы сяржант Генадзь Вялічка з пачатку вайны па чэрвень 1943 года знішчыў са снайперскай вінтоўкі больш за 330 гітлераўцаў[2]. Быў узнагароджаны імянной снайперскай вінтоўкай. Быўшы выдатным стралком, Г. І. Вялічка стаў інструктарам снайперскай справы і падрыхтаваў для фронту чатырнаццаць снайпераў, якія пасля вынішчылі нямала варожых салдат і афіцэраў і за сваю ратную працу былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. З 1946 года лейтэнант Вялічка Г. І. — у запасе[2]. Член ВКП(б)/КПСС з 1950 года. Працаваў у горадзе Каменск-Шахцінскі Растоўскай вобласці, быў дэпутатам гарсавета[3]. У 1963 годзе скончыў электрамеханічны тэхнікум. З 1967 года жыў і працаваў у горадзе Янакіева Данецкай вобласці Украіны, затым пераехаў у Стаўрапольскі край — у горад Мінеральныя Воды. Памёр 21 кастрычніка 1999 года. Пахаваны на грамадзянскіх могілках у Мінеральных Водах[4]. Узнагароды
Памяць
Зноскі
Літаратура
СпасылкіГенадзь Іосіфавіч Вялічка на сайце «Героі краіны» |
Portal di Ensiklopedia Dunia