Генадзь Мікалаевіч Варанцоў
Гена́дзь Мікала́евіч Варанцоў (нар. 1948 ў г. Вілейка Мінскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь (1997—2001). БіяграфіяУ 1977 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства». Працоўную дзейнасць пачаў у 1964 годзе фрэзероўшчыкам на Маладзечанскім станкабудаўнічым заводзе. У 1967—1969 гадах — служба ў радах Савецкай Арміі. Пасля службы вярнуўся на Маладзечанскі станкабудаўнічы завод, дзе прайшоў шлях ад фрэзероўшчыка, майстра да інжынера. У 1977 годзе пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага універсітэта працаваў суддзёй, старшынёй суда ў горадзе Маладзечна. У 1991—1995 гадах — Член Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. З 1995 года — начальнік ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама. 23 студзеня 1997 года быў прызначаны Міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь.[1] 21 верасня 2001 года Савет міністраў Рэспублікі Беларусь склаў паўнамоцтвы перад новаабраным прэзідэнтам[2]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia