Віктар Рыгоравіч Галаванаў
Ві́ктар Рыго́равіч Галава́наў (1952, Барысаў) — беларускі дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяНарадзіўся ў 1952 годзе у г. Барысаў Мінскай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Мінскую вышэйшую партыйную школу. Кандыдат юрыдычных навук. Паводле спецыяльнасці юрыст, палітолаг. Пасля сканчэння БДУ ў 1979 г. — сябар Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў. Займаў шэраг кіроўных пастоў на партыйна-гаспадарчай працы: быў інструктарам гаркаму, абкаму КПБ у Бабруйску і Магілёве, начальнікам аддзелу юстыцыі Магілёўскага аблвыканкаму, інструктарам аддзелу ЦК КПБ, намеснікам начальніка кіравання Міністэрства юстыцыі Беларусі, намеснікам старшыні Белдзяржпатэнту, начальнікам аддзелу кадраў АКБ «Беларусбанк». Кар'ераУ 1969—1971 працаваў слесарам на Бабруйскім вопытна-механічным заводзе, у 1971—1973 служыў у войску. У 1979 — сябар Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў. У 1980—1987 — інструктар гаркама, абкама КПБ у Бабруйску і Магілёве. У 1987—1988 — начальнік аддзелу юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама. У 1988—1992 — інструктар дзяржаўна-прававога аддзелу ЦК КПБ, намеснік начальніка кіравання Міністэрства юстыцыі Беларусі. У 1992—1995 — намеснік старшыні Белдзяржпатэнта, начальнік аддзелу кадраў АКБ «Беларусбанк». У 1995—1996 — сябар Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. У 1996—1999 — намеснік, у 1999 — 28 верасня 2000 — першы намеснік міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь. 11 верасня 2000 прызначаны начальнікам галоўнага дзяржаўна-прававога кіравання Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (вакантную пасля адстаўкі Аляксандра Пласкавіцкага). 28 верасня 2000 рашэннем Савета міністраў Беларусі вызвалены ад пасады першага намесніка міністра юстыцыі з фармулёўкай «у сувязі з пераходам на іншую працу». 1 кастрычніка 2001 указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 558 прызначаны міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь (на месца Генадзя Варанцова). З 1 кастрычніка 2001 да 13 снежня 2011 гг. міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Затым — рэктар Беларускага інстытута правазнаўства. Удзеў у палітычных рэпрэсіяхПаводле рапорту, які падрыхтаваў польскі фонд «Свабода і демакратыя», Віктар Галаванаў у часе, калі быў міністрам юстіцыі, кіраваў шматлікімі судовымі пераследамі супраць дэмакратычных дзеячоў, а таксама адказны за адміністрацыйныя рэпрэсыі супраць Саюза палякаў на Беларусі[1]. Санкцыі19 чэрвеня 2006 года Міністэрства фінансаў ЗША пашырыла санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб за кошт шэрагу беларускіх службоўцаў, у тым ліку Галаванава[2][3]. Таксама Галаванава дадалі ў Чорны спіс Еўрасаюза[4]. УзнагародыУзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі». Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia