Генадзь Мікалаевіч Сінякоў
Генадзь Мікалаевіч Сіняко́ў[1] (руск.: Геннадий Николаевич Синяков; нар. 30 студзеня 1942) — вучоны-фізік і педагог, доктар фізіка-матэматычных навук (1993), прафесар. БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Болдырава (Кесавагорскі раён Цвярской вобласці Расіі). Пасля Вялікай Айчыннай вайны разам з бацькамі пераехаў у Мінск[2]. У 1959 годзе скончыў сярэднюю школу і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2]. Універсітэт скончыў у 1964 годзе. З 1966[1] года працаваў у Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР. У 1971 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[2]. З 1992 года Г. М. Сінякоў у Інстытуце малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Навуковую дзейнасць сумяшчаў з выкладчыцкай на кафедры фізікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі[2]. З 2004 года Г. М. Сінякоў цалкам перайшоў на выкладчыцкую работу і з 2011 года працуе на кафедры фізіка-матэматычных дысцыплін Інстытута інфармацыйных тэхналогій БДУІР[2]. Навуковая дзейнасцьАўтар больш за 180[2] навуковых прац па спектраскапіі, фотахіміі, люмінесцэнцыі біялагічна важных тэтрапірольных малекул. Устанавіў механізм фотахімічнага аднаўлення парфірынаў, вызначыў асаблівасці электроннай будовы хларафілападобных злучэнняў. Сярод апублікаваных прац:
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia