Георгій Паўлавіч Гурыновіч
Георгій Паўлавіч Гурыновіч (26 красавіка 1933, Барысаў, Мінская вобласць — 26 лютага 1994) — беларускі фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; член-карэспандэнт з 1970), доктар фізіка-матэматычных навук (1969), прафесар (1970). БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1956). З 1959 года ў Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР, з 1965 года загадчык лабараторыі гэтага інстытута, у 1992—1994 гадах загадчык лабараторыі Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі Акадэміі навук Беларусі. Адначасова з 1963 года вёў выкладчыцкую працу ў Белдзяржуніверсітэце. У 1992—1994 гадах галоўны рэдактар "Часопіса прыкладной спектраскапіі". Даследаванні ў галіне спектраскапіі і люмінесцэнцыі. Найважнейшыя навуковыя дасягненні звязаны з даследаваннямі элементарных фотапрацэсаў у шматамных малекулах, палярызацыі люмінесцэнцыі, эфектыўнасці пераўтварэнні светлавой энергіі рэчывам, інтэрпрэтацыяй электронна-вагальных спектраў, ужываннем атрыманых вынікаў у хіміі, біялогіі, медыцыне. Выявіў залежнасць ступені палярызацыі свячэння раствораў арганічных злучэнняў ад даўжыні хвалі ўзбуджальнага выпраменьвання і па спектры люмінесцэнцыі. Распрацаваў метады спектраскапічнага даследавання і вызначыў квантавыя выхады ўсіх стадый асноўнай фотарэакцыі хларафілападобных злучэнняў. Аўтар больш за 280 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, 25 вынаходстваў. Прэміі і ўзнагароды
Навуковыя працы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia