Генадзь Міхайлавіч Шкурдзь
Генадзь Міхайлавіч Шкурдзь (11 ліпеня 1940, в. Ракошыцы, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць, БССР — 28 лістапада 1999, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь (1992—1994). БіяграфіяВучыўся ў Мурманскім мараходным вучылішчы. У 1959—1962 гадах праходзіў службу ў Савецкай Арміі. Дэмабілізаваўшыся, вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, з 1964 года працаваў па камсамольскай лініі. З 1967 года — на службе ў органах КДБ СССР. У 1968 годзе завочна скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт, у 1973 годзе — Чырванасцяжны інстытут КДБ СССР, пасля чаго працаваў у Першым галоўным упраўленні КДБ СССР. З 1982 года служыў у КДБ Беларускай ССР, быў намеснікам начальніка, начальнікам аддзела, намеснікам, першым намеснікам старшыні. У 1991—1992 гадах займаў пасаду першага намесніка старшыні КДБ Беларусі, а ў 1992[1]—1994 гадах[2] узначальваў Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь. Памёр 28 лістапада 1999 года, пахаваны на Усходніх могілках Мінска. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia