Юрый Аляксеевіч Сянько
Юрый Аляксеевіч Сянько (1967[1], в. Даўгінава, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта (2014[2]—2020), Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі (2020—2023), старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (3 2024). БіяграфіяНарадзіўся ў 1967 годзе. У 1992 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, у 2006 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[3]. Працаваў інспектарам, старшым інспектарам, галоўным інспектарам, начальнікам аддзела, намеснікам начальніка Гродзенскай рэгіянальнай мытні. З 2002 па 2011 год быў начальнікам Гродзенскай рэгіянальнай мытні, з 2011 года — начальнікам Мінскай рэгіянальнай мытні. 6 лістапада 2014 года быў прызначаны на пасаду старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта[2]. 16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[4], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе старшыні камітэта[5]. 19 лістапада 2020 года вызвалены ад пасады старшыні ДМК і прызначаны паслом Беларусі ў Кітаі[6]. Юрый Сянько быў вызвалены ад пасады пасла 20 лістапада 2023 года[7]. У красавіку 2024 года ён узначаліў Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі[8]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia