Уладзімір Мікалаевіч Арлоўскі
Уладзімір Мікалаевіч Арлоўскі (12 сакавіка 1968, Магілёў) — беларускі мытнік, старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь (з 21 снежня 2020), Дзяржаўны саветнік мытнай службы III рангу. БіяграфіяНарадзіўся 12 сакавіка 1968 года ў Магілёве. У 1993 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, у 2002 годзе — Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, у 2014 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасць пачаў у 1988 годзе на Магілёўскім ліфтабудаўнічым заводзе, дзе працаваў вучнем токара, токарам, майстрам рамонтна-тэхнічнага цэха, інжынерам-тэхнолагам, майстрам рамонтна-механічнага цэха. З завода сышоў у 1994 годзе. Паступіў на службу ў мытныя органы ў 1994 годзе на пасаду інспектара Магілёўскай мытні і прайшоў шлях да намесніка начальніка мытні па арганізацыі мытнага афармлення і кантролю. З 2007 па 2010 год працаваў намеснікам начальніка Брэсцкай мытні па арганізацыі мытнага афармлення і кантролю, з 2010 па 2014 год — начальнікам упраўлення арганізацыі мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь. З верасня 2014 года па сакавік 2015 года — начальнік Брэсцкай мытні. 11 сакавіка 2015 года прызначаны намеснікам Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь[3]. З чэрвеня 2016 года па 21 снежня 2020 года[4] працаваў першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь. 21 снежня 2020 года прызначаны Старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь[4]. Узнагароды
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia