Генадзь Пятровіч Чысцякоў
Генадзь Пятровіч Чысцякоў (22 мая 1937, Бузулук, Арэнбургская вобласць — студзень 2014[1]) — беларускі і рускі архітэктар. БіяграфіяНарадзіўся ў Бузулуку, у сям’і рабочага. Скончыў школу, паступіў лабарантам у педвучылішча, дзе педагог і мастак Сяргей Мікалаевіч Калаярскі параіў яму паступаць на архітэктуру[1]. Толькі з трэцяй спробы[1] здолеў паступіць у Маскоўскі архітэктурны інстытут, які скончыў у 1962 годзе. У 1962—1966 працаваў у Маскве і хімкамбінаце ў г. Рашаль Маскоўскай вобласці. 3 1966 у Брэсце — галоўны архітэктар праектаў, з 1981 года спецыяліст-архітэктар тэхнічнага аддзела інстытута «Брэстграмадзянпраект»[2]. Галоўны архітэктар Брэста[1]. Член Саюза архітэктараў СССР з 1970 года[3]. У 1991 годзе вярнуўся ў родны Бузулук, дзе выкладаў у будаўнічым тэхнікуме[4]. ТворчасцьАсноўныя работы ў Беларусі: жылыя дамы з бібліятэкай на бульвары Шаўчэнкі, дзіцячая спартыўная школа (1966), абласная бібліятэка (1969), дзіцячая спартыўная школа па вул. Дзяржынскага (1968), Палац культуры прафсаюзаў па вул. Маскоўскай[3] (1978—1980), Дом Саюзаў па вул. К. Маркса (1973), грамадска-адміністрацыйны цэнтр Маскоўскага раёна (1979), гасцініца па вул. Чкалава (1973) у Брэсце; санаторый «Бярэсце» на воз. Рагазнянскім Брэсцкага раёна (1976)[2]; Дом культуры (1976) і камбінат верхняга трыкатажу (1978) у Пінску, Дом культуры ў г.п. Маларыта (1982), комплекс раённай бальніцы ў Драгічыне (1980)[3], раённая бальніца ў Кобрыне (1975); жылыя дамы і адміністрацыйна-грамадскі цэнтр у калгасе «Кастрычнік» Ляхавіцкага раёна (1976); музей касманаўтыкі на радзіме П. I. Клімука ў в. Камароўка Брэсцкага раёна (1978, у сааўтарстве)[2]. Аўтар друкаваных прац пра драўлянае дойлідства старажытнага Ноўгарада[3]. Асноўныя работы ў Расіі: па яго праектах пабудавана і адноўлена больш за 30 храмаў[4], будынкі Ашчадбанка ў Бузулуку і Кувандыку, правёў рэканструкцыю помнікаў архітэктуры Бузулука — музычнага каледжа, каледжа прамысловасці і транспарту, аўтар больш за 20 аб’ектаў гандлю, аўтобусных прыпынкаў, шматкватэрныя жылыя дамы, катэджаў[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia