Камароўка (Брэсцкі раён)
Камаро́ўка[1] (трансліт.: Kamaroŭka, руск.: Комаровка) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тамашоўскага сельсавета. Размешчана за 66 км на поўдзень ад Брэста, на захадзе — р. Заходні Буг і дзяржаўная граніца з Польшчай. Аўтадарогай звязана з Брэстам. ГісторыяПаводле пісьмовых крыніц вядома з XVI стагоддзя як сяло ў Берасцейскім павеце Троцкага, з 1566 года — Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Маёмасць праваслаўнай царквы. У 1580 годзе ўласнасць М. Казярадскага. У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні, уваходзіла ў склад маёнтка Прыбарава. У 1861 годзе ў Прыбараўскай воласці. Належала графу Замойскаму. У ліпені 1862 года ў вёсцы адбыліся сялянскія хваляванні. Сяляне адмовіліся выконваць згонную павіннасць і плаціць чынш грашыма або хлебам. У 1890 годзе ў вёсцы зямля належала сельскагаспадарчай абшчыне, якая мела 149 дзес. зямлі. Працавала царкоўна-прыходская школа, у якой вучыўся 31 хлопчык. У 1905 годзе ў Прыбараўскай воласці. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Прыбараўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Камароўскага сельсавета ў Дамачаўскім раёне. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 40 вяскоўцаў. У 1954 годзе Камароўскі сельсавет перайменаваны ў Тамашоўскі, у 1956 годзе аднесены да Брэсцкага раёна. ІнфраструктураУ складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Камароўка» (цэнтр — аг. Тамашоўка). Ёсць клуб і бібліятэка. Насельніцтва
Славутасці
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia