Генадзь Станіслававіч Алейнікаў
Генадзь Станіслававіч Алейнікаў (10 лістапада 1947, Мінск, БССР, СССР — 13 верасня 2017, Мінск, Беларусь) — беларускі эканаміст, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (1997—1998). АдукацыяСкончыў у 1977 г. Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі па спецыяльнасці «Грашовы зварот і крэдыт», а таксама ў 1985 г. факультэт эканамістаў-міжнароднікаў Акадэміі знешняга гандлю ў Маскве — па спецыяльнасці «Міжнародныя эканамічныя адносіны» з веданнем замежнай мовы. Валодаў англійскай і французскай мовамі. Сям’яЖонка — Вольга Віталеўна Алейнікава (нар. у 1951 г.), дырэктар РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі (Беларусь), прафесар. Генадзь Алейнікаў нарадзіўся ў адзін дзень са сваёй жонкай Вольгай — 10 лістапада[2]. У сям’і нарадзілася трое сыноў: сярод іх вядомы — Максім Генадзевіч Алейнікаў, кампазітар, прадзюсар гурта «Топлесс» (Беларусь). Працоўная дзейнасцьПачаў працаваць у банкаўскай галіне ў Мінску — у 1977—1978 гг. крэдытным інспектарам мінскага Фрунзенскага аддзялення Дзяржбанка СССР. У 1978—1982 гг. — быў кіраўніком Цэнтральнага аддзялення Дзяржбанка гарадской канторы Дзяржбанка СССР. У 1985—1987 гг. — працаваў намеснікам кіраўніка Мінскай гарадской канторы Дзяржбанка СССР. У 1987—1988 гг. — быў намеснікам старшыні выканкама Ленінскага раёна г. Мінска. У 1988—1989 гг. — працаваў намеснікам упраўлення Мінскага гарадскога ўпраўлення Дзяржбанка СССР. З 1989 г. па лістапад 1991 г. быў намеснікам старшыні праўлення — начальнікам планава-эканамічнага ўпраўлення Беларускага рэспубліканскага банка Знешэканамбанка СССР. Пасля роспуску СССР, з лістапада 1991 г. па 1997 г. Генадзь Алейнікаў узначальваў Банк знешнеэканамічнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь («Белзнешэканамбанк») — быў яго прэзідэнтам (старшынёй савета дырэктароў). З 16 студзеня 1997 г. па 20 сакавіка 1998 г. Генадзь Алейнікаў быў старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. 30 студзеня 1997 г. увайшоў у склад Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, а з 5 лютага 1997 г. быў членам Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 10 лютага 1997 г. па 28 мая 1998 г. уваходзіў у склад валютна-крэдытнай камісіі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Быў адпраўлены ў адстаўку з пасады старшыні Нацбанка па прычыне рэзкага падзення нацыянальнай валюты. Пазней, у тым жа 1998 г. Генадзь Алейнікаў узначаліў да снежня 2007 г. Банк міжнароднага гандлю і інвестыцый («Межторгбанк»), які ў 2007 г. быў прададзены банку «Альфа-Банк» (Расія), а сам Алейнікаў пакінуў пасаду старшыні праўлення Банка міжнароднага гандлю і інвестыцый. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia