Першыя дзесяць гадоў працоўнай дзейнасці былі непасрэдна звязаныя з сельскай гаспадаркай. Працаваў аграномам, галоўным аграномам, начальнікам шэрагу раённых кіраванняў сельскай гаспадаркі.
З 1971 г. знаходзіўся на савецкай і партыйнай працы, займаў шэраг кіраўнічых пасад, быў сакратаром Мінскага абкама КПБ, сакратаром ЦК КПБ, міністрам эканомікі. Член ЦК (1986—1990), Бюро ЦК КПБ (1990—1991).
Пасля ўводзін паста прэзідэнта быў прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра, а затым (18 лістапада1996 года, пасля адстаўкі прэм’ер-міністра Міхаіла Чыгіра), выканаўцам абавязкаў прэм’ер-міністра.
Пасля адстаўкі з паста прэм’ер-міністра прызначаны сталым прадстаўніком Беларусі пры ААН. 16 кастрычніка2002 г. вызвалены ад пасады сталага прадстаўніка Беларусі пры ААН «па ўласным жаданні ў сувязі з станам здароўя яго жонкі».
Жанаты. Мае дзвюх дочак і сына.
Кар’ера
Працаваў аграномам у Капыльскім, Салігорскім і Любанскім раёнах Мінскай вобласці, намеснікам начальніка Любанскага, начальнікам Салігорскага раённых вытворчых калгасна-саўгасных кіраванняў сельскай гаспадаркі, старшынёй Слуцкага райвыканкама (1960—1972).
У 1972-1982 гг. — першы сакратар Смалявіцкага райкама КПБ, загадчык сельскагаспадарчым аддзелам, сакратаром Мінскага абкама КПБ.
У 1982—1986 гг. — першы намеснік старшыні, старшыня Мінскага аблвыканкама.
У 1991 г. прызначаны старшынёй Дзяржаўнага Камітэта Рэспублікі Беларусь па эканоміцы і планаванні, міністрам эканомікі.
У 1991—1994 гг. працаваў намеснікам Старшыні Рады Міністраў.
22 ліпеня1994 г. пасля ўводзін паста прэзідэнта і абранні новага складу ўрада ўказам № 4 быў прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра Міхаіла Чыгіра.
18 лістапада1996 г. пасля адстаўкі прэм’ер-міністра Міхаіла Чыгіра, указам прэзідэнта № 475 быў прызначаны выканаўцам абавязкаў прэм’ер-міністра.
19 лютага1997 г. прымае пост прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
18 лютага2000 г. Аляксандр Лукашэнка прыняў адстаўку прэм’ер-міністра Сяргея Лінга і падпісаў указ N 77 з незвычайнай назвай «Аб Ярмошыне У. В.»
11 жніўня 2000 г. указам прэзідэнта № 439 прызначаны сталым прадстаўніком Беларусі пры ААН.
22 верасня 2000 г. у штаб-кватэры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку ўручыў даверчыя граматы генеральнаму сакратару ААН Кофі Анану.
16 кастрычніка2002 г. вызвалены ад пасады сталага прадстаўніка Беларусі пры ААН.
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, радам медалёў, Ганаровымі граматамі Вярхоўнай Рады БССР.
Зноскі
Літаратура
Лінг Сяргей Сцяпанавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 427. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.