Тамара Дзмітрыеўна Віннікава
Тама́ра Дзмі́трыеўна Ві́ннікава (руск.: Тамара Дмитриевна Винникова; нар. 13 жніўня 1949, в. Падлужнае, Ізабільненскі раён, Стаўрапольскі край, РСФСР) — беларускі эканаміст, Старшыня Савета Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (1996—1997); арыштаваная па абвінавачванні ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, з 1997 года ў выгнанні. БіяграфіяСкончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. У 1970—1973 гадах працавала эканамістам у Савеце Нацыянальнага Дзяржаўнага банка СССР у Комі АССР і Нацыянальным бюро Дзяржаўнага банку СССР у БССР. У 1973—1987 гадах працавала ў якасці старшага эканаміста, менеджара, кіраўніка аддзела Мінскага гарадскога Савета Дзяржаўнага банку. У 1988—1990 была кіраўніком аддзела ў Беларускім Нацыянальным банку «Жылсацбанк СССР». З жніўня 1995 года па люты 1996 года атрымала пасаду кіраўніка камерцыйнага акцыянернага банка «Банк Беларусь». З лютага 1996 па студзень 1997 года займала пасаду Старшыні Савета Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Неафіцыйна, ключавы эканамічны дарадца прэзідэнта Аляксандра Лукашенкі. 14 студзеня 1997 года арыштаваная па абвінавачванні ў злоўжыванні службовым становішчам. Праз шэсць месяцаў была абвінавачаная ў крадзяжы актываў, растраце і злоўжыванні службовым становішчам. Першапачаткова арышт адбыўся ва ўнутранай турме КДБ РБ і, затым, пад ціскам урачоў і грамадскасці, была выпушчана пад дамашні арышт. Яна жыла ў сваёй кватэры пад пастаяннай аховай, пакуль не знікла 7 красавіка 1999 г. Са снежня таго ж года пачалі з’яўляцца яе артыкулы, у якіх яна крытыкавала Лукашэнка і апісавала эканамічныя маніпуляцыі, зробленыя, на яе думку, прэзідэнтам і яго асяроддзем. У цяперашні час (2010 г.) пражывае ў Лондане. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia