Генадзь Уладзіміравіч Васюк
Генадзь Уладзіміравіч Васюк (нар. 13 ліпеня 1961, в. Старыя Гернікі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі гісторык-медыявіст. Спецыяліст па гісторыі праваслаўнай царквы і міжканфесійных адносін у Рэчы Паспалітай. Кандыдат гістарычных навук (1992), дацэнт (2000)[1]. БіяграфіяНарадзіўся 13 ліпеня 1961 года ў вёсцы Старыя Гернікі Шчучынскага раёна[1]. Скончыў у 1988 годзе гістарычны факультэт ГрДУ імя Я. Купалы, у 1992 годзе — аспірантуру БДУ. У 1992 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Праваслаўная царква ў Рэчы Паспалітай у 80-я — 90-я гады XVI — першай палове XVII стагоддзя»[1]. З 1992 года працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы: асістэнт, дацэнт, загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі, начальнік вучэбнага аддзела, дацэнт кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі[1]. Навуковая дзейнасцьДаследуе ўсеагульную гісторыю царквы, праваслаўнай царквы Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы ў XIV—XVIII стагоддзях, гісторыю краін Заходняй Еўропы і Візантыі ў Сярэдневякоўі, заходнееўрапейскай сярэднявечнай гістарыяграфіі[1]. УзнагародыУзнагароджаны Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013)[1]. Бібліяграфія
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia