Генадзь Уладзіміравіч Кулажанка
Генадзь Уладзіміравіч Кулажанка (28 ліпеня 1952, г. Нароўля, Гомельская вобласць, БССР — 28 чэрвеня 1981 Правінцыя Герат, Афганістан) — актывіст беларускамоўнага самвыдату ў 1970-х гг., саветнік па справах моладзі ў Афганістане. БіяграфіяНарадзіўся 28 ліпеня 1952 года ў г. Нароўля Гомельскай вобласці. У 1969 годзе скончыў сярэднюю школу № 9 г. Мінска, працаваў слесарам-зборшчыкам на заводзе імя Арджанікідзе ў Мінску. У 1975 г. скончыў гістарычны факультэт БДУ імя У.I. Леніна. Пад час вучобы разам з сябрамі: Уладзімірам Арловым, Эдвардам Зайкоўскім, Ігарам Чарняўскім, Юрыем Бандаровічам выступіў арганізатарам, рэдактарам і адным з аўтараў самвыдатаўскага машынапіснага літаратурнага альманаху «Мілавіца». Таксама ў гэты час быў адным з лідараў студэнцкага нефармальнага гуртка «Партыя аматараў піва». За 1974—1976 гг. выйшла 7 нумароў альманаха. У 1976 годзе выданне было канфіскавана КДБ БССР, з аўтарамі правялі тлумачальную работу. Пасля сканчэння БДУ працаваў дырэктарам школы ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. З 1975 года — другі сакратар Пастаўскага РК ЛКСМБ. 3 1976 да 1978 г. вучыўся ў Вышэйшай камсамольскай школе пры ЦК УЛКСМ у Маскве. У 1978—1980 гг. — першы сакратар Пастаўскага РК ЛКСМБ, з ліпеня да снежня 1980 года — загадчык аддзела Віцебскага АК ЛКСМБ. У снежні 1980 года накіраваны саветнікам па справах моладзі ў Афганістан. У ліпені 1981 года, рухаючыся з аэрапорту на таксі, трапіў у засаду ў ваколіцах г. Герат. Загінуў, прыняўшы бой супраць 45 душманаў. Дакладнае месца пахавання невядома. Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў (пасмяротна). У г. Паставы ў яго гонар названа вуліца[1]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia