Уладзімір Генадзевіч Кулажанка
Уладзімір Генадзевіч Кулажанка (нар. 1 ліпеня 1976, Паставы, Віцебскай вобласці) — беларускі гісторык, архівіст, дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі БДУ (з 2015), старшыня Савета Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі (з 2021). БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Бацька — Генадзь Уладзіміравіч Кулажанка, маці — Лідзія Яўгенаўна Кулажанка (Міцкевіч). У 1982 годзе сям’я пераехала ў Мінск. У 1998 г. скончыў гістарычны факультэт БДУ, у 2006 г. перападрыхтоўку па спецыяльнасці «Менеджмент вышэйшай школы» ў РІВШ, у 2012 аспірантуру БелНДІДАС. З 1998 па 2002 гг. малодшы навуковы супрацоўнік, навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела ў Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Ф. Скарыны. 2001—2002 гг. вядучы спецыяліст Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. У 2005—2015 гг. намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. З 2015 года дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі БДУ. 27 мая 2020 абраны Старшынёй савета Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі.[1] ДзейнасцьДаследуе крыніцы царкоўнай гісторыі, гісторыю бібліятэчнай справы, вывучае практыку ўкаранення бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій ў навуцы і адукацыі.[2] Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia