Генеральная акруга Літва
Генеральная акруга Літва (ням.: Generalbezirk Litauen, літ.: Lietuvos generalinė sritis) — ваенна-адміністрацыйная адзінка ў складзе рэйхскамісарыята Остланд, утвораная на тэрыторыі Літвы. Існавала з 25 ліпеня 1941 да заняцця Вільнюса войскамі Чырвонай Арміі 13 ліпеня 1945. Цэнтрам утварэння быў горад Каўнас. ГісторыяАкруга была ўтворана 25 ліпеня 1941 года ў складзе рэйхскамісарыята Остланд. На чале стаяў Генеральны камісар, які знаходзіўся ў Каўнасе. Згодна перапісу 3 мая 1942 года, колькасць насельніцтва складала 2 844 000 чалавек, з іх прыблізна 46 000 чалавек былі яўрэямі. У верасні 1943 года акруга была плошчай 67 056 км². Складалася з 25 раёнаў, з 290 валасцей і 2-х гарадскіх адміністрацыйных адзінак Вільнюс і Каўнас. Адміністрацыя акругі эксплуатавала літоўскае насельніцтва, праводзіла палітыку германізацыі і Халакосту, выкарыстоўвала рэсурсы краю на ваенныя патрэбы. Нярэдкай з’явай былі карныя меры — прымусовыя работы, пазбаўленне волі, забойствы. Генеральная акруга прыпыніла сваё існаванне з адступленнем нямецкай арміі з тэрыторыі ўтварэння ў ліпені 1944 г. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелСпачатку Генеральная акруга ахоплівала 4 акругі: Каўнаскую гарадскую, Каўнаскую (сельскую), Шаўляйскую і Панявежыскую. 1 жніўня 1941 года адбылося пашырэнне Генеральнай акругі за кошт раёна вакол Вільнюса, абмежаваўшыся на ўсходзе і паўднёвым усходзе колішняй літоўскай мяжой. Адначасова былі сфармаваны дзве новыя акругі: Вільнюская гарадская і Вільнюская (сельская). Станам на 1 чэрвеня 1944 г. Генеральная акруга Літва складалася з такіх адзінак:
КіраваннеВышэйшым органам акругі быў галоўны камісарыят, які складаўся з аддзелаў і пададдзелаў:
Агулам у камісарыяце працавалі 370 службовых асоб. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia