Генеральны штаб Узброеных сіл СССР
Генеральны штаб Узброеных Сіл СССР (ГШ УС СССР) — фарміраванне, адзін з органаў ваеннага кіравання ўзброенымі сіламі СССР. Гісторыя8 мая 1918 года створаны Усерагалоўштаб, адзін з двух галоўных штабоў Чырвонай арміі (РСЧА) падчас грамадзянскай вайны ў Расіі. Орган увайшоў у склад Народнага камісарыята па ваенных і марскіх справах. Ён замяніў сабою Усерасійскую калегію па фарміраванні Чырвонай Арміі, Галоўнае ўпраўленне генеральнага штаба, Галоўны штаб, галоўны камісарыят ваенна-навучальных устаноў і Упраўленне па рамантаванні арміі. На чале стаялі начальнік і два ваенных камісара (Савет Усерагалоўштаба)[1]. Органам аператыўнага кіраўніцтва 6 верасня 1918 года стаў штаб Рэўваенсавета Рэспублікі, а з 8 лістапада — Палявы штаб РВС Рэспублікі. 10 лютага 1921 Усерагалоўштаб быў аб’яднаны з Палявых штабам РВС Рэспублікі і атрымаў назву Штаба РСЧА. Ён стаў адзіным органам кіравання ўзброенымі сіламі РСФСР і з’яўляўся выканаўчым органам РВС Рэспублікі[2]. У 1924 пры рэарганізацыі цэнтральнага ўпраўлення НКВМ з функцый штаба РСЧА былі вылучаныя выканаўчыя функцыі, прычым штатныя пытанні, задачы фарміравання, уладкавання і службы войскаў былі перададзены ўпраўленню РСЧА, перайменаванага ў снежні ў Галоўнае ўпраўленне РСЧА[1]. 22 верасня 1935 года пастановай СНК СССР Штаб РСЧА ператвораны ў Генеральны штаб. Арганізацыйна ўвайшоў у склад Наркамата абароны СССР[3]. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны і стварэннем 23 чэрвеня 1941 года стаўкі Галоўнага камандавання Генеральны штаб Чырвонай Арміі падпарадкоўваўся вярхоўнаму галоўнакамандуючаму і з’яўляўся рабочым органам стаўкі[3]. У лютым 1946 года Генеральны штаб РСЧА перайменаваны ў Генеральны штаб Узброеных Сіл СССР[3]. 25 лютага 1950 года ў сувязі з установай самастойнага ваенна-марскога міністэрства Генеральны штаб Узброеных Сіл СССР ператвораны ў Генеральны штаб Савецкай Арміі (у складзе ваеннага міністэрства СССР). У верасні 1955 года Генеральны штаб Савецкай Арміі зноў ператвораны ў Генеральны штаб Узброеных Сіл СССР[3]. 7 мая 1992 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі на базе Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР створаны Генеральны штаб Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі[4]. СтруктураУсерагалоўштаб меў задачай фарміраванне, уладкаванне і навучанне РСЧА і распрацоўку пытанняў, звязаных з падрыхтоўкай Савецкай Расіі да вайны, і складаўся з наступных упраўленняў[1]:
Загадам НКВМ ад 12 ліпеня 1926 года Штаб РСЧА быў зацверджаны ў складзе чатырох упраўленняў і аднаго аддзела:
Ва ўмовах рэзкага ўзмацнення небяспекі вайны і з улікам вопыту лакальных ваенных канфліктаў у 1939 годзе праведзена рэарганізацыя Генеральнага штаба: ён падвергнуўся маштабнай структурнай перабудове і значна ўзмоцнена яго роля ў кіраванні войскамі[5]. Пасля вайны ў складзе Генштаба меліся наступныя галоўныя ўпраўленні:
а таксама шэраг упраўленняў і напрамкаў прамога падпарадкавання, напрыклад:
КіраўніцтваЗ 1918 па 1991 гг. Генеральны штаб узначальвалі[7]:
Штаб-кватэраГенштаб размяшчаўся ў маскоўскай сядзібе, размешчанай на перасячэнні Знаменкі і Арбацкай плошчы. Будынак пабудаваны ў канцы XVIII стагоддзя па замове генерала Сцяпана Апраксіна. Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia