Васіль Данілавіч Сакалоўскі
Васі́ль Дані́лавіч Сакало́ўскі (9 (21) ліпеня 1897, вёска Козлікі Гродзенскай губерні, цяпер тэрыторыя Польшчы — 10 мая 1968) — савецкі военачальнік, Маршал Савецкага Саюза (3 ліпеня 1946). Падчас Вялікай Айчыннай вайны — начальнік штабоў розных франтоў, якімі камандаваў Жукаў, пасля вайны вядомы як тэарэтык, аўтар працы «Ваенная стратэгія». Да вайныНа вайсковай службе з 1918 года. Скончыў Ваенную акадэмію РСЧА (1921), Вышэйшыя акадэмічныя курсы (1928). Падчас Грамадзянскай вайны ваяваў на Усходнім, Паўднёвым і Каўказскім франтах, камандаваў ротай, узначальваў штаб батальёна, быў памочнікам камандзіра і камандзірам палка, старшым памочнікам начальніка штаба стралковай дывізіі, камандзірам брыгады і начальнікам штаба 32-й стралковай дывізіі. Вялікая Айчынная вайнаУдзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Штаб фронту пад кіраўніцтвам В. Д. Сакалоўскага падчас Смаленскай бітвы і Маскоўскай бітвы, нягледзячы на некаторыя пралікі і памылкі ў працы, здолеў наладзіць разведку, арганізаваць інжынерныя работы на перадавых рубяжах і ў глыбіні абароны, актыўна ўдзельнічаў у планаванні, падрыхтоўцы і правядзенні Маскоўскай наступальнай аперацыі 1941—1942 гадоў і Ржэўска-Вяземскай аперацыі 1942 года. З лютага 1943 — камандуючы Заходнім фронтам, войскі якога ва ўзаемадзеянні з іншымі франтамі правялі Ржэўска-Вяземскую, Арлоўскую і Смаленскую аперацыі 1943 года. За няўдачы ў Аршанскай і ў Віцебскай наступальных аперацыях у красавіку 1944 года зняты з пасады камандуючага фронтам[3]. З красавіка 1944 года — начальнік штаба 1-га Украінскага фронту, з красавіка 1945 года — намеснік камандуючага 1-м Беларускім фронтам. На гэтых пасадах унёс вялікі ўклад у планаванне, падрыхтоўку і правядзенне Львоўска-Сандамірскай, Вісла-Одэрскай і Берлінскай аперацый. За ўмелае кіраўніцтва баявымі дзеяннямі войскаў, асабістую мужнасць і адвагу В. Д. Сакалоўскаму 29 мая 1945 года прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Пасля вайныЗ чэрвеня 1952 па красавік 1960 года — начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР. 23 кастрычніка 1956 года а 23:00 Васіль Сакалоўскі, адпаведна рашэнню Прэзідыума ЦК КПСС, аддаў загад на ўвядзенне савецкіх войскаў у Будапешт для падаўлення Венгерскага паўстання супраць таталітарнага прасавецкага кіраўніцтва Венгерскай Народнай Рэспублікі. Паводле загаду Сакалоўскага ў сталіцу Венгрыі ноччу на 24 кастрычніка ўведзена каля 6000 вайскоўцаў Савецкай Арміі, 290 танкаў, 120 БТР і 156 гармат. З 1960 года — Генеральны інспектар Групы генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР. Памёр 10 мая 1968 года. Пахаваны ля Крамлёўскай сцяны на Краснай плошчы ў Маскве. Творы
Ваенная кар’ера
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia