Аляксей Інакенцьевіч Антонаў
Аляксей Інакенцьевіч Антонаў (28 (15) верасня 1896, Гродна — 18 чэрвеня 1962, Масква) — савецкі военачальнік, генерал арміі, член Стаўкі ВГК, начальнік Генеральнага штаба ў 1945—1946 гадах. Праславіўся як таленавіты штабны афіцэр. Удзельнічаў у распрацоўцы практычна ўсіх значных аперацый савецкіх войскаў у Вялікай Айчыннай вайне з снежня 1942. Удзельнік Ялцінскай і Патсдамскай канферэнцый саюзнікаў. БіяграфіяСкончыў ваенныя акадэміі імя Фрунзэ (1931, 1933), Генштаба (1937). У войску з 1916 года, у Чырвонай Арміі з 1919 года. Удзельнік 1-й Сусветнай і Грамадзянскіх войнаў. З 1938 г. на выкладчыцкай працы[3]. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1941 г. начальнік штаба Паўднёвага, Паўночна-Каўказскага франтоў, Чарнаморскай групы войскаў і Закаўказскага фронту[3]. Са снежня 1942 года 1-й намеснік начальніка Генштаба і начальнік аператыўнага кіравання, удзельнік распрацоўкі плана Беларускай аперацыі 1944 года. З лютага 1945 г. начальнік Генштаба, з мая 1955 адначасова начальнік штаба Аб'яднаных Узброеных Сіл дзяржаў — удзельніц Варшаўскага Дагавора. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1946 года. Пахаваны на Чырвонай плошчы ў Маскве. Імем Антонава названая вуліца ў Гродне, на доме, дзе ён жыў, мемарыяльная дошка. У Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі экспануюцца прысвечаныя яму матэрыялы[3]. УзнагародыТройчы кавалер Ордэна Леніна, чатыры разы — Чырвонага сцяга. Кавалер ордэна «Перамога», адзіны з усіх узнагароджаных савецкіх военачальнікаў ў званні Генерала арміі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia