Генрых Бургундскі (граф Партугаліі)
Генрых (Энрыке) Бургундскі (1066, Дыжон, Бургундыя — 1 лістапада 1112, Асторга, Леон) — граф Партугаліі, заснавальнік Бургундскай дынастыі, якая кіравала Партугаліяй да 1363 года. Генрых Бургундскі быў унукам герцага Бургундыі і адным з вядучых военачальнікаў Альфонса VI, караля Леона і Кастыліі. У 1085 годзе ён дапамог адваяваць Таледа ў мусульман і быў узнагароджаны феадальным памесцем каля Апорта. БіяграфіяКароль Іспаніі Альфонса VI Храбры, які вёў бесперапынныя войны з сарацынамі, збіраў пад сваімі сцягамі мноства іншаземных рыцараў, гатовых ваяваць за Хрыста. Імі рухала хутчэй сапраўдная адданасць веры, чым імкненне да славы і ўшанаванняў, калі яны, пакінуўшы родныя краі, адпраўляліся ваяваць з сарацынамі; тым не менш, Альфонса не пакідаў іх без увагі і шчодрай узнагароды. Аднаму з такіх рыцараў ва ўзнагароду было падаравана графства Партугалія і аддадзена рука незаконнанароджанай каралеўскай дачкі Тэрэзы. Генрых уступіў ва ўладанне новымі землямі і працягнуў вайну з мусульманамі. Ён таксама прыняў удзел у першым Крыжовым паходзе (1096—1099) пад камандаваннем Гадфруа Бульёнскага, і пасля перамогі ў Іўдзею вярнуўся дамоў. Неўзабаве Генрых памёр, пакінуўшы непаўналетняга сына, Афонсу Энрыкеша. Тэрэза Леонская, маці Афонсу, жадала прысвоіць уладанні, ізноў выйдучы замуж, але прынц Афонсу пазмагаўся з ёй у бітве і ўзяў яе ў палон. Ён таксама ваяваў з Кастыліяй, і зноў выйграў бітву, паклаўшы пачатак партугальскай дзяржаўнасці. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia