Генрых II (герцаг Латарынгіі)
Генрых II Добры (фр.: Henri II le Bon; 8 лістапада 1563 — 31 ліпеня 1624) — герцаг Латарынгіі з 1608 года. Сын Карла III і Клод Валуа, дочкі французскага караля Генрыха II і Кацярыны Медычы. Генрых Добры быў жанаты двойчы. Першая жонка — Кацярына дэ Бурбон, герцагіня Альбрэ — сястра караля Генрыха IV. Вяселле адбылося 31 студзеня 1599 года. Нявесце было ўжо 40 гадоў, і ў 1604 годзе Кацярына памерла. Дзяцей у гэтым шлюбе не было. Другая жонка — Маргарыта Ганзага, дачка мантуанскага герцага Вінчэнца I Ганзага і Элеаноры Медычы. Вяселле — 24 красавіка 1606 года ў Мантуі. Дзеці:
Паколькі ў Генрыха Добрага не было сыноў, у 1625 годзе ўладу ў Латарынгіі захапіў яго малодшы брат Франсуа II, граф Вадэмон. А абедзве яго дачкі сталі пасля герцагінямі дзякуючы замужжу. РадаводЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia