Клод ФранцузскаяКлод Французская (фр.: Claude de France, брэт.: Klaoda Bro-C'hall; 13 кастрычніка 1499 года, Рамарантэн-Лантэнэ — 20 ліпеня 1524, Блуа) — дачка французскага караля Людовіка XII, герцагіня Брэтані пасля смерці маці; першая жонка французскага караля Францыска I. Раннія гадыКлод нарадзілася 13 кастрычніка 1499 года ў Рамарантэн-Лантэнэ[7] у сям’і караля Людовіка XII і яго другой жонкі Ганны Брэтонскай; была старэйшым дзіцем і старэйшай дачкой з дваіх дзяцей пары. Дзяўчынка была названа ў гонар Святога Клода, да магілы якога Ганна здзейсніла паломніцтва ў надзеі нарадзіць жывое дзіця: у двух шлюбах у каралевы Ганны было прынамсі чатырнаццаць цяжарнасцей, пры гэтым толькі двое дзяцей перажылі маленства — Клод і яе малодшая сястра Рэнэ, якая нарадзілася ў 1510 годзе[8]. Прынцэса выхоўвалася ў строгасці, як і яе набожная маці[8]. Паколькі яе маці не мела жывых сыноў, Клод стала спадчынніцай герцагства Брэтонскага. Паводле салічнага закона ні Клод, ні яе сястра не маглі атрымаць у спадчыну французскую карону, паколькі яна магла адысці толькі спадчынніку па мужчынскай лініі. Разам з тым, каралева Ганна, якая не жадала пакінуць дачку без брэтонскай спадчыны, пры дапамозе кардынала Амбуаза вырашыла аддзяліць Брэтань ад французскай кароны. Кардынал пачаў спрэчку з П’ерам дэ Раан-Жы, маршалам Жы, які горача падтрымліваў ідэю шлюбу паміж прынцэсай і герцагам Валуа, спадчыннікам французскай кароны, якая такім чынам захоўвала саюз Брэтані і Францыі[9]. 10 жніўня 1501 года ў Ліёне быў падпісаны шлюбны дагавор паміж двухгадовай Клод і будучым імператарам Карлам V; падпісантамі выступілі Франсуа Бузлейдэн (архібіскуп Безансона), Гіём дэ Крой , Нікалас дэ Рутэр і П’ер Леземан, усе паслы Філіпа I Габсбурга, бацькі Карла. Часткай дагавора было абумоўлена атрыманне Брэтані ў спадчыну маладым прынцам, а таксама станаўленне яго наступным у лініі атрымання ў спадчыну тронаў Кастыліі, Арагона і Аўстрыі і бургундскіх уладанняў. У дадатак, дагавор у Блуа ад 1504 года даваў Клод немалы пасаг, верагодна, на выпадак смерці Людовіка XII пры адсутнасць у яго спадчыннікаў мужчынскага полу: акрамя Брэтані, Клод атрымлівала герцагствы Мілан і Бургундыю, графствы Блуа і Асці[заўв 1] і тэрыторыі Генуэзскай рэспублікі, акупаваныя Францыяй[10]. Такім чынам, прычыны будучага суперніцтва Карла V I Францыска I былі вызначаны яшчэ да таго, як яны сталі манархамі. У 1505 годзе, быўшы сур’ёзна хворым, асцерагаючыся за сваё жыццё і не жадаючы пагражаць будучаму валадаранню свайго адзінага спадчынніка, Людовік XII разарваў заручыны дачкі і Карла V на карысць герцага Валуа. Акрамя таго, раней Луіза Савойская атрымала ад караля тайнае абяцанне, што Клод выйдзе замуж за яе сына[11]. Такім чынам, план маршала Жы, супраць якога выступала каралева Ганна, апынуўся ўхвалены самім каралём. Ганна скарысталася ўсім сваім уплывам, каб парламент у Парыжы асудзіў маршала за здраду[12]. Шлюб і дзеці9 студзеня 1514 года памерла каралева Ганна і Клод стала герцагіняй Брэтані; яшчэ праз чатыры месяцы, 18 мая, у Сен-Жэрмен-ан-Ле Клод выйшла замуж за свайго кузена Францыска. Гэтым саюзам Брэтань замацоўвалася за французскай каронай у выпадку, калі трэці шлюб караля Людовіка XII з англійскай прынцэсай Марыяй, заключаны 9 кастрычніка 1514 года, не прынясе доўгачаканага спадчынніка. Як б там ні было, шлюб апынуўся нядоўгім і бяздзетным: Людовік XII памёр меней, чым праз тры месяцы пасля вяселля, паводле агульнага меркавання з-за старанняў у спальні[13]. Францыск і Клод сталі каралём і каралевай; гэта быў трэці выпадак у гісторыі, калі герцагіня Брэтані станавілася каралевай Францыі[заўв 2]. ![]() год За дзевяць гадоў шлюбу Клод нарадзіла Францыску семярых дзяцей:
Каралева Францыі![]() Пры двары, ужо быўшы каралевай, Клод заставалася ў цені сваёй свякрухі Луізы Савойскай і залвіцы Маргарыты Ангулемскай. Фактычна, Клод ніколі не кіравала сваім герцагствам; у 1515 годзе яна перадала мужу ў вечнае карыстанне кіраўніцтва сваіх дамініёнаў. У адрозненне ад малодшай сястры, Клод не праяўляла цікавасці да матчынай спадчыны, таксама як яна не цікавілася палітыкай; каралева аддала перавагу прысвяціць сябе рэлігіі, апынуўшыся пад уплывам, як лічаць некаторыя гісторыкі, духоўніка яе свякрухі[8]. Пасля таго, як Францыск стаў каралём, да двара Клод далучылася Ганна Балейн. Мяркуецца, што Ганна была перакладчыцай Клод на сустрэчах з англійскімі гасцямі. У канцы 1521 года Ганна вярнулася ў Англію, дзе пазней стала каралевай-кансортам. Іншай знакамітай фрэйлінай Клод была Дыяна дэ Пуацье, якая пасля стала палюбоўніцай яе сына Генрыха II[18]. Клод была каранавана ў абацтве Сен-Дэні 10 мая 1517 года кардыналам Філіпам дэ Люксембургам , які «памазаў ёй грудзі і лоб»[19]. Амаль усе дзевяць гадоў шлюбу Клод правяла ў бясконцых цяжарнасцях. У яе мужа было мноства палюбоўніц, але ўсе яны былі параўнальна стрыманыя. Ва ўласнай сям’і Клод увяла строгі маральны кодэкс, ігнараваць які вырашаліся нешматлікія[18]. Брантом пісаў пра Клод:
Пешка шматлікіх дынастычных манеўраў, Клод была невысокага росту і пакутавала на скаліёз, які зрабіў яе спіну гарбаватай, у той час як яе муж быў «вялікі і атлетычны». Множныя паслядоўныя цяжарнасці зрабілі яе цела пухлым, што стала прычынай насмешак пры двары. Замежныя паслы адзначалі яе «поўнасць», кульгавасць, касавокасць, якое закранула яе левае вока, яе невялікі памер і пачварнасць, але і прызнавалі за ёй добрай якасці[21]. Аднак, пры двары пасля смерці бацькоў Клод не любілі. Брантом пісаў, што Францыск «заразіў Клод сіфілісам, што несумнеўна скараціла яе дні. А мадам рэгентка [Луіза Савойская] увесь час здзекавалася над ёй…»[20] Францыск жа тым часам знаходзіўся пад уплывам сваёй усюдыіснай фаварыткі Франсуазы дэ Фуа. Смерць![]() Клод памерла 20 ліпеня 1524 года ў шато Блуа ва ўзросце 24 гадоў. Прычына яе смерці стала прычынай спрэчкі паміж гісторыкамі: у той час, як некаторыя сцвярджалі, што Клод памерла ў родах ці з-за выкідка[заўв 4]; іншыя лічылі, што яна памерла ад знясілення з-за шматлікіх цяжарнасцей[8] ці перанесеных касцявых сухот (як і яе маці); і нарэшце, некаторыя лічылі, што Клод памерла ад сіфілісу, якім яе заразіў муж[24]. Клод была пахавана ў абацтве Сен-Дэні[8]. Пасля смерці Клод герцагства Брэтань атрымаў у спадчыну спачатку яе старэйшы сын, дафін Францыск (апекуном стаў удавец Клод), а пасля яго смерці іншы сын — дафін Генрых, які пасля смерці бацькі стаў каралём[25]. Праз некалькі гадоў пасля смерці Клод Францыск ажаніўся ў другі раз: яго выбранніцай стала Элеанора Аўстрыйская, сястра імператара Карла V. СпадчынаМалітоўнік каралевы Клод![]() Малітоўнік Клод Французскай — малюсенькі, упрыгожаны каштоўнасцямі рукапісны малітоўнік, зроблены для Клод прыблізна ў год яе каранацыі. Яе герб з’яўляецца на трох розных лістах. Кніга багата ілюстравана: граніцы кожнага ліста ўпрыгожаны 132 сцэнамі з жыцця Хрыста, Дзевы Марыі і іншых святых. Гэты малітоўнік і часаслоў Клод былі распісаны майстрам, які пасля працы над гэтымі кнігамі атрымаў мянушку майстар Клод Французскай. Малітоўнік быў падораны бібліятэцы і музею Моргана ў 2008 годзе ўдавой Аляксандра Поля Розенберга ў памяць пра нябожчыка[26]. РэнклодІмем Клод названы гатунак сліў — «рэнклод», літаральна які азначае каралева Клод[27]. У культуры«Добрая каралева Клод» з’яўляецца ў рамане Робін Максвел Мадмуазель Балейн (2007)[28]. Клод з’яўляецца ў трох эпізодах першага сезона брытанска-ірландска-канадскага гістарычнага тэлесерыяла «Цюдары»; роля каралевы выканала Габрыэла Райт[29]. Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia