Латарынгія вылучылася ў 855 годзе пасля падзелу «Сярэдняга каралеўства» імператара Лотара I. Спачатку Латарынгія была каралеўствам, а напачатку X стагоддзя стала герцагствам.
Каралеўства Латарынгія (855—923)
Каралінгі
843—855 : Лотар I (795—855), імператар з 817, кароль Італіі з 818, кароль «Сярэдняга каралеўства» (буд. Латарынгія) з 843, сын імператара Людовіка I Набожнага
855—869 : Лотар II (каля 835—869), кароль Латарынгіі з 855, сын Лотара I
869—877 : Карл II Лысы (823—877), кароль Францыі з 840, кароль Італіі з 876, імператар з 875, кароль Латарынгіі з 869, брат Лотара I
870—876 : Людовік II Нямецкі (804/805 — 876), кароль Германіі з 843, кароль Латарынгіі (Людовік I) з 870, брат Лотара I
877—879 : Людовік II Заіка (846—879), кароль Францыі з 877, кароль Латарынгіі з 877, сын Карла II Лысага
879—882 : Людовік III Малодшы (каля 835—882), кароль Германіі з 876, кароль Латарынгіі з 879, сын Людовіка II Нямецкага
882—887 : Карл III Тоўсты (839—888), кароль Германіі 876—887, кароль Італіі 879—887, імператар 881—887, кароль Латарынгіі 882—887, кароль Францыі 884—887, брат Людовіка III Малодшага
887—895 : Арнульф Карынтыйскі (каля 850—899), кароль Германіі з 887, кароль Латарынгіі 887—895, імператар з 896, пляменнік Карла III Талстога і Людовіка III Малодшага
895—900 : Цвенцібольд (пам. 900), кароль Латарынгіі з 895, незаконны сын Арнульфа
939—940 : Генрых I Баварскі (919/922—955), герцаг Латарынгіі 939—940, герцаг Баварыі з 948, сын караля Германіі Генрыха I Птушкалова
Вердэнскі дом
942—944 : Атон I (пам. 944), граф Вердэна з 923, герцаг Латарынгіі з 942, сын Рыхвіна, графа Вердэна, і Кунігуды, удавы пфальцграфа Вігерыха
Салічная (Франконская) дынастыя
945—953 : Конрад I Руды, (пам. 955), герцаг Латарынгіі 945—953, муж Ліегарды, дачкі імператара Атона I
Саксонская дынастыя
953—965 : Бруна (Брунон) (каля 925—965), архібіскуп Кёльна з 953, герцаг Латарынгіі з 953, канцлер Германіі з 940, брат імператара Атона I
У 959 годзе імператар падзяліў герцагства на 2 часткі: Верхняя Латарынгія і Ніжняя Латарынгія. Вярхоўную ўладу над Латарынгіяй захоўваў Бруна, да 977 года герцагі Верхняй і Ніжняй Латарынгіі насілі тытул віцэ-герцаг.
Віцэ-герцагі Ніжняй Латарынгіі
Матфрыдзінгі
959—964 : Готфрыд (Жафруа) (I) (пам. 964), граф Эно (Генегау) з 958, граф у Юліхгау, віцэ-герцаг Ніжняй Латарынгіі з 959
964—973 : Рыхер (пам. 973), граф у Лютыхгау, граф Эно (Генегау) з 964, віцэ-герцаг Ніжняй Латарынгіі з 968
1076—1089 : Конрад II (1074—1101), кароль Італіі 1093—1098, кароль Германіі 1087—1098, герцаг Ніжняй Латарынгіі і маркграф Турына 1076—1089 сын імператара Генрыха IV
віцэ-герцаг : Альберт III Намюрскі (каля 1035—1102), граф Намюра з 1063, рэгент (віцэ-герцаг) Ніжняй Латарынгіі 1076—1089
Булонскі дом
1089—1096 : Готфрыд (Жафруа) IV Бульёнскі (каля 1060—1100), граф Бульёнскі, герцаг Ніжняй Латарынгіі з 1089, сын Эсташа II, графа Булоні, і Іды, дочкі герцага Готфрыда III Барадатага
У 1096 годзе Готфрыд Бульёнскі заклаў герцагства, адпраўляючыся ў Крыжовы паход. Пасля яго смерці за тытул герцага Ніжняй Латарынгіі спрачаліся Лімбургскі і Лувенскі дамы.
1101—1106 : Генрых II Лімбургскі (пам. 1119), граф Арлона і Лімбурга (Генрых I) з 1081, герцаг Ніжняй Латарынгіі 1101—1106, унук Фрыдрыха II Люксембургскага
1106—1125 : Готфрыд (Жафруа) V Смелы (1060—1140), граф Лувена і Бруселя (Годфрыд I) з 1095, ландграф Брабанта з 1095, маркграф Антверпена, герцаг Ніжняй Латарынгіі 1106—1125, 1138—1140
1125—1138 : Вальрам (Валеран) Лімбургскі (пам. 1139), граф Арлона і герцаг Лімбурга з 1119, герцаг Ніжняй Латарынгіі 1125—1138, сын Генрыха Лімбургскага
1140—1142 : Готфрыд (Жафруа) VI (пам. 1142), граф Лувена і ландграф Брабанта (Готфрыд II) з 1140, герцаг Ніжняй Латарынгіі з 1140, сын Готфрыда V Смелага
1142—1190 : Готфрыд VII, граф Лувена, маркграф Брабанта (Готфрыд III), герцаг Ніжняй Латарынгіі з 1143, сын Готфрыда VI
1431—1453 : Рэнэ I Анжуйскі (1409—1480), муж Ізабелы I, герцаг Бара з 1430, герцаг Латарынгіі з 1431, граф Анжуйскі з 1434, граф Праванса з 1435, кароль Неапаля 1435—1422, тытулярны кароль Сіцыліі, Венгрыі, Іерусаліма і Арагона
У 1766 годзе Латарынгія была ўключана ў склад Францыі.
Зноскі
Літаратура
Georges Poull. La maison souveraine et ducale de Bar. — Nancy: Presses Universitaires de Nancy, 1994. — 455 p. — ISBN 2-86480-831-5.
Georges Poull. La maison ducale de Lorraine. — Nancy: Presses Universitaires de Nancy, 1991. — 575 p. — ISBN 2-86480-517-0.
Bogdan Henry. La Lorraine des ducs, sept siècles d’histoire. — Paris: Perrin, 2005. — 291 p. — ISBN 2-262-02113-9.(фр.)
Kienast, W. Der Herzogstitel in Frankreich und Deutschland (9. bis 12. Jahrhundert). — Munchen, 1968.
Mohr, W. Geschichte des Herzogtums Lothringen. — Saarbrucken, 1976.
Barth, R. Der Herzog in Lotharingen im 10. Jahrhundert. — Sigmaringen, 1990.
Werner, M. Der Herzog von Lothringen in salischer Zeit (Die Salier und das Reich 1). — Sigmaringen, 1991.
Спасылкі
LOTHARINGIA(англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 15 снежня 2011.
Ludwig HERZÖGE DES HERZOGTUMS LOTHRINGEN(ням.)(недаступная спасылка). Mittelalterliche Genealogie im Deutschen Reich bis zum Ende der Staufer. Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2015. Праверана 15 снежня 2011.
Lothringen(ням.)(недаступная спасылка). Mittelalterliche Genealogie im Deutschen Reich bis zum Ende der Staufer. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2015. Праверана 15 снежня 2011.
Кіраўнікі Латарынгіі(англ.)(недаступная спасылка). GENEALOGY.EU. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 12 чэрвеня 2010.