Генуя (правінцыя)
Ге́нуя (італ.: Provincia di Genova, ліг.: Provinsa de Zena) — правінцыя ў Італіі, у рэгіёне Лігурыя. Сталіца правінцыі — горад Генуя. ГеаграфіяУ правінцыі Генуя размешчана мноства горных вяршыняў, найбольш высокая з якіх — Маджараска (1804 м). Мноства прыродных запаведнікаў. 16 з 67 камун правінцыі маюць выхад да мора. ГісторыяПравінцыя Генуя ўтворана 1 сакавіка 1860 года дэкрэтам караля Віктара Эмануіла II Савойскага. У гэтым жа годзе Лігурыя была падзелена на дзве вялікія правінцыі — Геную і правінцыю Порта Маўрыцыа (пазней Імперыя). 27 красавіка 1875 года Віктар Эмануіл II зацвердзіў герб правінцыі. Герб змяняўся ў 1933 годзе, з прыходам фашыстаў да ўлады. ЭканомікаВырошчваецца вінаград, алівы, персікі, лімоны, абрыкосы. Індустрыя сканцэнтравана галоўным чынам у горадзе Генуя. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia