Георгій Іванавіч Сідарэнка
Георгій Іванавіч Сідарэнка (21 жніўня 1925, Кіеў — 30 верасня 2014, Мінск) — беларускі кардыёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996; чл.-кар. з 1974), доктар медыцынскіх навук (1969), прафесар (1970). БіяграфіяУдзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1950). З 1960 г. дацэнт, з 1961 г. загадчык кафедры Мінскага медыцынскага інстытута, адначасова ў 1971—1977 гг. кіраўнік лабараторыі. У 1977—1993 гг. дырэктар НДІ кардыялогіі, з 1993 г. галоўны навуковы супрацоўнік-кансультант РНПЦ «Кардыялогія» Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Навукова-практычны ўкладАсноўныя працы па праблемах кардыялогіі, медыцынскай кібернетыкі і прыборабудавання. Распрацаваў метады індывідуалізацыі лячэбных працэдур, аўтаматызацыі экстранага аналізу кардыялагічнай інфармацыі, аналізу сардэчна-сасудзістай інфармацыі пры дапамозе ўніверсальных вылічальных машын. Стварыў апараты аўтаматызаванай біякіравальнай дыягностыкі і тэрапіі сардэчна-сасудзістых захворванняў, удзельнічаў у стварэнні новага пакалення лекавых прэпаратаў сардэчна-судзістага дзеяння. Аўтар каля 850 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій і 165 вынаходніцтваў. Заснавальнік і першы дырэктар Беларускага НДІ кардыялогіі. Падрыхтаваў 17 дактароў і 54 кандыдаты навук[1]. Асноўныя працы
Узнагароды і прэміі
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia