Георгій Георгіевіч Паплаўскі
Гео́ргій Гео́ргіевіч Папла́ўскі (15 лютага 1931, г. Роўна — 29 кастрычніка 2017) — беларускі графік, жывапісец. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995). Акадэмік Акадэміі мастацтваў СССР (1991), Расійскай Акадэміі мастацтваў (1991). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977). Народны мастак Беларусі (1997)[3][4]. Муж Н. М. Паплаўскай, бацька К. Г. Паплаўскай. БіяграфіяСкончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1955 годзе[4], Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1961 годзе. У 1965—1968 гадах выкладчык Беларускага політэхнічнага інстытута. З 1988 года кіраўнік графічнай майстэрні дзяржаўнай установы культуры «Творчыя акадэмічныя майстэрні графікі» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь[4]. Творчасць![]() Працаваў у галіне станковага мастацтва і кніжнай графікі. Мастак шырокага дыяпазону, валодае тэхнікамі лінагравюры, літаграфіі, афорта, сухой іголкі, малюнка пяром[3]. Сярод станковых твораў прасякнутая антываенных пафасам серыя «Памяць» (1968), серыі «Мой край» (1969) і «Браслаўшчына — край азёрны» (1970—1979), што апяваюць прыгажосць беларускай прыроды. Мужнасці савецкіх людзей прысвечаны цыклы «Белы кантынент» (1970), «Камандор» (1977), асваенню космасу — «Высокае неба» (1971—1980)[3]. Работы ў кніжнай графіцы: афармленне твораў Я. Купалы, Я. Коласа, А. Куляшова, В. Быкава, А. Адамовіча, а таксама школьных падручнікаў (сумесна з Н. М. Паплаўскай). УзнагародыПрэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1970 года за дасягненні ў афармленні беларускіх выданняў. Дыплом «Найпрыгажэйшая кніга свету » на конкурсе ў Лейпцыгу ў 1968 за афармленне кнігі «Новая зямля» Я. Коласа. Станковыя лісты «Індыйскі дзённік» і афармленне кнігі старажытнаіндыйскіх прытчаў «Ціракурал» адзначаны ў 1975 індыйскім урадам прэміяй імя Дж. Неру. Удзельнік міжнародных Біенале ў Люблане, Кракаве і іншых гарадах[3]. Сярэбраны медаль Акадэміі мастацтваў СССР за ілюстрацыі да кнігі Якуба Коласа «Выбранае» (1984). Прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2011)[4]. Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2002) — за серыю акварэлей «Браслаўскі альбом» і цыкл графічных прац па матывах творчых паездак па Інданезіі і Кубе, выкананых у 1997—2001 гадах. Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў (1986), залатымі медалямі імя М. Грэкавай за распрацоўку ваенна-патрыятычнай тэмы (1990), імя Ю. Гагарына за цыкл «Высокае неба» (1971—1980), прысвечаны асваенню космасу (1988), імя Пушкіна за ўклад у развіццё культуры XX ст. (2000), дыпломам і медалём Ф. Скарыны Рэспубліканскага конкурсу за лепшыя выданні (1969, 1981, 1984)[4]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia