Георгій Канстанцінавіч Кескевіч
Георгій Канстанцінавіч Кескевіч (20 верасня 1951, г.п. Каменец, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў у 1974 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў раённым архітэктарам Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці, з 1975 года — архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар Полацкага аддзела Віцебскграмадзянпраекта. Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Член КПСС з 1982 года. Пражывае ў г. Віцебск. Творчасць![]() Асноўныя працы: прыбудова да будынка РІВЦ (1986) і інтэрнат (1987) па вул. Савецкай у Верхнядзвінску, універсам, два 143-кватэрныя дамы для маласямейных з дзіцячай малочнай кухняй у мікрараёне Задзвінне ў Полацку (1987); у аўтарскім калектыве: каапераваны будынак вытворча-лабараторнага корпуса «Белдзіпразем» і абласнога цэнтра па налічэнні і выплаце пенсій па вул. Праўды (1979), прыбудова да будынка аддзялення перавозкі пошты па чыгунцы (1986) у Віцебску. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia