Георгій Лаўрэнцьевіч Лаўроў
![]() Георгій Лаўрэнцьевіч Лаўроў (29 снежня 1895 (10 студзеня 1896), в. Балахняты, цяпер Смаленская вобласць, Расія — 24 мая 1967, Масква) — савецкі беларускі архітэктар. БіяграфіяВучыўся ў маскоўскім ВХУТЕМАС (1922—1926). У 1926—1928 працаваў у Маскве, у 1928—1934 гадах — галоўным архітэктарам у НККГ БССР у Менску, з 1934 года — у Маскве. Творчасць![]() ![]() Сярод праектаў Г. Л. Лаўрова жылгарадок Трохгорнай мануфактуры ў Маскве (1926—1928, сааўтары — архітэктар Г. Я. Вальфензон, інжынер В. А. Мураўёў), клінічны (1928—1930) і ўніверсітэцкі (1928—1931) гарадкі, галоўны корпус і карпусы факультэтаў БДУ[1], бібліятэку імя У. І. Леніна (1930—1932), будынак Політэхнічнага інстытута[1] (1934) у Менску, будынак драматычнага тэатра і кінатэатра ў Оршы (1930—1932), вучэбны корпус, інтэрнат на 1000 чалавек і бібліятэка Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках Магілёўскай вобласці (1930—1933), дом адпачынку ў Алушце (1939—1941, сааўтар В. В. Жараў), кінастудыя «Новая Албанія» ў Тыране (1952—1953), кінастудыі ў Алма-Аце, Ашхабадзе, Фрунзе (1956—59, у сааўт.), кінатэатры ў Сафіі (1951—1955, сааўтар В. І. Воранаў) і Бухарэсце (1952—1956, сааўтар М. І. Транквіліцкі). Праект бібліятэкі імя У. І. Леніна не ажыццявіўся ў поўным аб’ёме[1]. Асабісты фонд Г. Л. Лаўрова (BY БГАНТД ф. 112, 20 адз. зах.) захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia