Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі
Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі (БДАНТД) — архіў у Мінску, размешчаны ў былым касцёле Святога Іосіфа па вуліцы Кірыла і Мяфодзія, 4. У гэтым жа будынку размяшчаецца Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. ГісторыяЗ мэтай цэнтралізацыі адбору, захоўвання і выкарыстання навукова-тэхнічнай дакументацыі пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР ад 27 мая 1968 г. № 164 быў створаны адмысловы Цэнтральны дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі БССР (ЦДАНТД БССР)[1]. Першым дырэктарам новага архіва загадам начальніка Архіўнага ўпраўлення пры Савеце Міністраў Беларускай ССР ад 7 чэрвеня 1968 г. № 40 прызначаны Аляксандр Васільевіч Вараб'ёў, які працаваў да гэтага начальнікам аддзела ведамасных архіваў, камплектавання і экспертызы Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Кастрычніцкай рэвалюцыі (ЦДАКР) БССР. Была зацверджана структура архіва, якая складалася з кіраўніцтва, аддзела камплектавання і захоўванні дакументаў; аддзела ўліку, навукова-даведкавага апарата і выкарыстання дакументаў. Па першым штатным раскладзе ў ЦДАНТД БССР павінны былі працаваць 9 чалавек[1]. ![]() Ужо ў лістападзе 1968 г. ЦДАНТД БССР вызначыўся з месцам свайго пастаяннага размяшчэння. Загадам начальніка Архіўнага ўпраўлення пры Савеце Міністраў Беларускай ССР ад 11 лістапада 1968 г. № 35 адзначалася, што «з мэтай размяшчэння ЦДАНТД БССР і ЦДАЛМ БССР, страхавога фонду рэспублікі і лабараторыі па рэстаўрацыі і мікрафільмаванні ЦДАКФФД БССР… перадаць у двухтыднёвы тэрмін будынак па вул. Астроўскага, 4 з балансу ЦДАКР БССР на баланс ЦДАНТД БССР… Размясціць Цэнтральны дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі БССР на 1 і 2 паверхах (рабочыя пакоі № 1, 2, 3, 4, 10)…»[1]. Сумесна з Архіўным упраўленнем пры Савеце Міністраў БССР быў арганізаваны адбор каштоўнай НТД у вядучых праектных інстытутах краіны — Белдзяржпраекце, Белдзіпрасельбудзе, Белдзіпрадары[1]. У 1991 г. у выніку гістарычных пераўтварэнняў і здабыцці Рэспублікай Беларусь незалежнасці пастановай Савета Міністраў ад 21 мая 1993 г. № 336 Цэнтральны дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі БССР быў перайменаваны ў Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі (БГАНТД). Архіў НТД разам з Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва пераехаў у вызвалены будынак па вуліцы Кірыла і Мяфодзія, 4[1]. ФондыЗберагае навукова-тэхнічную дакументацыю праектна-канструктарскіх, тэхналагічных і навукова-даследчых устаноў і арганізацый, асабістыя фонды дзеячаў навукі і тэхнікі Рэспублікі Беларусь. Станам на 1996 года мелася 160 фондаў (больш за 90 тыс. адзінак захоўвання за 1887—1941 і 1944—1990)[2]. На 1 студзеня 2022 г. у архіве на захоўванні знаходзіцца 306 фондаў і 213 476 адзінак захоўвання за 1748, 1778, 1783, 1793, 1797, 1800, 1811, 1850, 1858, 1869—2019 гады[3]. Дакументы архіва адлюстроўваюць будаўніцтва і рэканструкцыю гарадоў і іншых населеных пунктаў, прамысловых прадпрыемстваў, чыгуначаных і шашэйных дарог, культурна-асветных, адміністрацыйных і іншых збудаванняў на Беларусі, распрацоўку вырабаў прамысловай прадукцыі і бытавой тэхнікі. Сярод дакументаў генеральныя планы гарадоў, праекты па жыллёва-грамадзянскім, прамысловым і сельскім будаўніцтве, чарцяжы станкоў, машын[2]. СтруктураАддзелы ў 1996 годзе[2]: забеспячэння захавання і ўліку дакументаў; ведамасных архіваў, камплектавання і экспертызы каштоўнасці дакументаў; інфармацыйна-пошукавых сістэм і навуковага выкарыстання. Станам на 2022 год:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia