Тырана
Тырана (алб.: Tirana [tɨˈrɑːnə]) — сталіца Албаніі і адміністрацыйны цэнтр рэці Тырана, галоўны палітычны, эканамічны і культурны цэнтр краіны. Заснаваная ў 1614 годзе, сталіца краіны з 1920 года. Знаходзіцца ў міжгорнай даліне (на вышыні 89 м над узроўнем мора) уздоўж ракі Лана ў цэнтральнай частцы Албанскай раўніны ля падножжа горнага хрыбта Круя-Дайці, за 40 км ад Адрыятычнага мора. Клімат субтрапічны, міжземнаморскі; лета спякотнае, сухое (сярэдняя тэмпература ліпеня 24 °C), зіма мяккая, вільготная (сярэдняя тэмпература студзеня 4—5 °C); ападкаў 1376 мм у год. Плошча 30 км². Насельніцтва Тыраны, па афіцыйных дадзеных у 2003 годзе складала 353 400 жыхароў (11 тыс. жыхароў у 1923; 40 тыс. жыхароў у 1939; 108 тыс. жыхароў у 1955; 136,3 тыс. жыхароў у 1960, звыш 200 тыс. чал. у 1975). Горад утварае самастойную адміністрацыйную адзінку. Гарадское кіраваннеТырана — горад рэспубліканскага падначалення і адміністрацыйны цэнтр Тыранскай вобласці. Орган дзяржаўнай улады — гарадская Народная рада, абіраная на 3 гады грамадзянамі, якія дасягнулі 18 гадоў. Народныя рады абіраюцца таксама ў гарадскіх раёнах Тырана Народныя рады абіраюць выканаўча-распарадчыя органы — выканаўчыя камітэты. Гістарычная даведкаУпершыню згадваецца ў крыніцах у XV ст.. як невялікае селішча. У пачатку XVII ст.. быў заснаваны горад. Выгаднае размяшчэнне на скрыжаванні гандлёвых шляхоў спрыяла яго развіццю. Тырана стала была арэнай дужання албанскага народа супраць турэцкіх заваёўнікаў, мясцовых феадалаў. У студзені 1920 года па рашэнні албанскага Нацыянальнага кангрэса ў Люшне Тырана абвешчаная сталіцай Албаніі і рэзідэнцыяй урада. У 1920-х гг. у Тыране паўсталі першыя прафзвязы. У красавіку 1939 — верасні 1943 Тырана акупаваная фашысцкай Італіяй, у верасні 1943 — нацысцкай Германіяй. Была адным з цэнтраў нацыянальна-вызваленчага дужання албанскага народа. У лістападзе 1941 у Тыране заснаваная кампартыя Албаніі. 17 лістапада 1944 горад быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Нацыянальна-вызваленчым войскам. 28 лістапада 1944 года ў Тырану пераехала з Берата народна-дэмакратычны ўрад і 11 студзеня 1946 года была абвешчаная Народная Рэспубліка Албанія. У 1950-я гг. пры дапамозе СССР і іншых сацыялістычных краін у Тыране быў пабудаваны шэраг сучасных прадпрыемстваў, створаныя некаторыя культурныя ўстановы. Клімат![]() Размешчана ў міжгорнай даліне (на вышыні 89 м над узроўнем мора) уздоўж ракі Лана ў цэнтральнай частцы Албанскай раўніны каля падножжа горнага хрыбта Круя-Дайты, у 40 км ад Адрыятычнага мора. Клімат у рэгіёне субтрапічны, міжземнаморскі. Лета звычайна спякотнае і сухое з сярэдняй тэмпературай ліпеня 24 °C, а зіма мяккая і вільготная з сярэдняй тэмпературай студзеня 4—5 °C. Сутачныя ваганні досыць вялікія, яны вар’іруюць ад 10 °C у студзені да 14-15 °C у ліпені. Сярэдняя колькасць ападкаў — 1376 мм у год.
АрхітэктураПланіроўка Тыраны — радыяльна-кольцавая. Старыя кварталы маюць вузкія крывыя вуліцы і хаты ў глыбіні двароў. Адміністрацыйны і культурны цэнтр забудоўваўся ў 1920—1930-х гг. (ансамбль плошчы Скандэрбега, банк, універсітэт, Тэатр оперы і балета). У 1953—1958 прыняты план рэканструкцыі Тыраны (архітэктары Г. Стразіміры, М. Меле). Створаныя шырокія жылыя комплексы; пабудаваная кінастудыя «Новая Албанія» (1952, савецкі архітэктар Г. Л. Лаўраў). Помнікі: У. І. Леніну (цэмент, 1950-я гг., скульптар К. Хошы), Партызану (масенж, 1947, А. Мано) і інш. Вучэбныя ўстановы, навуковыя і культурныя ўстановыУ Тыране знаходзяцца Тыранскі ўніверсітэт, Сельскагаспадарчы ўніверсітэт Тыраны, універсітэт мастацтваў, Інстытут фізкультуры, Акадэмія навук Албаніі, цэнтральная навукова-даследчая заатэхнічная станцыя, Ветэрынарны навукова-даследчы інстытут, Нацыянальная бібліятэка, Музей археалогіі і этнаграфіі, Музей дужання за нацыянальнае вызваленне, Натуральнанавуковы музей, Музей Леніна і Сталіна. Маюцца: Тэатр оперы і балета (з балетнай школай), Народны тэатр, Тэатр эстрады і цырка, Тэатр лялек, Кансерваторыя, Філармонія, Вышэйшая акцёрская вучэльня імя А. Майсеі, Мастацкі ліцэй імя І. Маісі, кінастудыя «Новая Албанія». Выбітныя мясціныГарады-пабрацімы
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
![]() ![]() Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia