Георгій Сцяпанавіч Ермаловіч
Гео́ргій Сцяпа́навіч Ермало́віч (?, Смалявічы — 1970, Мінск) — беларускі артыст, жанглёр і мастак.[2] БіяграфіяНарадзіўся ў Смалявічах. Скончыў Маскоўскае цыркавое вучылішча , выступаў у пары з акрабатам Воблікавым, які быў жанаты з пляменніцай Дзяржынскага. Затым перайшоў на жангліраванне. Падчас вайны ў выніку ранення яму адарвала два пальцы на левай руцэ, ён трапіў у палон. Брат, які жыў у Мінску, выкупіў яго з лагера смерці Трасцянец у ахоўніка за бутэльку гарэлкі. Ермаловіч быў звязаны з падполлем, але пасля вайны яму давялося даказваць сваю невінаватасць, каб пазбегнуць арышту. Займацца жангліраваннем ён ужо не мог, таму прыдумаў нумар, які быў адзіным у СССР ― малюнкі-«перавёртышы». Ермаловіч быў артыстам Белдзяржфілармоніі. Сутнасць яго нумара палягала ў тым, што ён распавядаў са сцэны байку Івана Крылова, часам каго-небудзь з беларускіх аўтараў. Паралельна маляваў спецыяльным маркёрам малюнак, дзе кожная лінія ілюстравала сюжэт. Але ў апошні момант мастак пераварочваў мальберт на 180 градусаў. Калі малюнак перагортваўся, выяўлялася, што на ім быў намаляваны ўжо не першапачатковы персанаж, а зусім іншы. Памёр у Мінску. Пакінуў дачку — Святлану Георгіеўну Ермаловіч. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia