Герань далікатная
Герань далікатная[1][2][3] (Geranium molle L.) — від кветкавых раслін роду Герань (Geranium) сямейства Гераніевыя (Geraniaceae). АпісаннеАднагадовая травяністая расліна, дасягае вышынь ад 10 да 45 см. Сцёблы да 60 см, прамыя, узыходзячыя або сцелюцца, з залозістымі валасінкамі. Ружовыя з цёмна-чырвоным пялёсткамі каля 3—8,5 даўжынёй (рэдка да 10,5) мм. РаспаўсюджаннеПаўночная Афрыка: Алжыр [пн.]; Егіпет [пн.]; Лівія [пн.]; Марока; Туніс. Азія: Кіпр; Іран; Ірак; Ізраіль; Іарданія; Ліван; Сірыя; Турцыя; Індыя [пн.зах.]. Каўказ: Азербайджан; Расія — Дагестан. Еўропа: Данія; Фінляндыя; Ірландыя; Нарвегія; Швецыя; Вялікабрытанія; Аўстрыя; Бельгія; Чэхія; Германія; Венгрыя; Нідэрланды; Польшча; Славакія; Германія; Беларусь, Эстонія, Латвія; Літва; Малдова; Украіна [у тым ліку Крым]; Індыя; Балгарыя; Харватыя; Грэцыя [у тым ліку Крыт]; Італія [у тым ліку Сардзінія, Сіцылія]; Румынія, Сербія; Славенія; Францыя [у тым ліку Корсіка]; Партугалія [у тым ліку Мадэйра]; Гібралтар; Іспанія [у тым ліку Балеарскія астравы, Канарскія астравы]. Натуралізаваны ў некаторых іншых краінах. Расце пераважна на сонечных палянах на сыпкіх землях і пясчаных дзюнах. Як правіла, распаўсюджваецца на пясчаных глебах. Від таксама разглядаецца як сінантропны чалавеку. ЭкалогіяПерыяд цвіцення доўжыцца з мая па кастрычнік. Часта кветкі апыляюць перапончатакрылыя. ТаксанаміяВід Герань далікатная ўваходзіць у род Герань (Geranium) сямейства Гераніевыя (Geraniaceae) парадку Геранекветныя (Geraniales).
Галерэя
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia