Гераніевыя
Гераніевыя[1] (Geraniáceae) — сямейства двухдольных раслін парадку геранекветныя. Распаўсюджанне і экалогіяТравы і паўкусты (мала), распаўсюджаныя па ўсім зямным шары, асабліва шмат на поўдні Афрыкі і па гарах трапічнага пояса; нешматлікія ў Аўстраліі. Батанічнае апісанне![]() Лісце вельмі рознае, суцэльнае і круглае або рассечанае. Кветкі ў большасці буйныя і прыгожыя, ярка афарбаваныя, правільныя і няправільныя. Тычынак у асноўным 10, пялёсткаў 5, за выключэннем прадстаўнікоў роду Dirachma, у якіх іх 8. Тычынкі размешчаны ў два круга, адзін супраць чашалісцікаў, іншы супраць пялёсткаў. Завязь часцей за ўсё з 5 лопасцямі і 5 гнёздамі, верхняя. Плод прадстаўляе сабой каробачку з захаванымі чашалісткамі, якая раскрываецца па-асабліваму, ад ніжняй часткі да верхняй[2]. Кветаложа часта ўдаецца больш-менш паміж долямі плоду. Значэнне і прымяненнеГераніевыя вядомыя як прыгожыя садовыя расліны з яркімі буйнымі кветкамі; сапраўдных гаючых, не лічачы ужыванняў ў народным лекаванні, паміж імі няма. КласіфікацыяРаннія класіфікацыіСямейства Гераніевыя вылучалася ўжо ў ранніх класіфікацыях насенных раслін. Па Бентаму і Гукеру, яно складалася з 7 кален (або трыб):
Ужо тады два апошніх калена звычайна вылучалі ў самастойныя сямействы. Сучасны падыходПаводле дадзеных сайта Germplasm Resources Information Network (GRIN) у сямейства ўваходзяць пяць родаў[3]: Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List (2013), сямейства ўключае 841 від у 7 родах [4]:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia