Герань сібірская
Герань сібірская[1] (Geránium sibíricum) — травяністая расліна, від роду Герань сямейства Гераніевыя (Geraniaceae). Невялікая шматгадовая расліна родам з умераных раёнаў Азіі і Усходняй Еўропы, завезенае ў многія рэгіёны свету. Ад іншых гераней адрозніваецца невялікімі адзінкавымі кветкамі на доўгіх кветаножках. Батанічнае апісаннеШматгадовая травяністая расліна 40—50 см вышынёй з тонкім коранем. Сцёблы моцна разгалінаваныя, узыходзячыя, пакрытыя прыціснутымі валасінкамі, накіраванымі да аснавання. Лісце на хвосціках да 7 см даўжынёй, пакрытых прыціснутым апушэннем, у абрысе круглява-пяцікутнае, 3-3,5 см у дыяметры, пальчатарассечанае на 5 вузкарамбічных долей, кожная з якіх з буйназубчатым краем. Прылісткі трохкутна-шылападобныя, да 8 мм даўжынёй. Кветкі адзінкавыя, рэдка па дзве, на кветканосах да 4 см даўжынёй, пакрытых прыціснутым апушэннем. Чашалісцікі каля 6,5 мм даўжынёй, даўгавата-яйкападобнай формы, з завостраным канцом, шчацініста-апушаныя. Пялёсткі вяночка да 1,5 см даўжынёй, з выманнем на канцы, белыя, з пурпурнымі жылкамі. Прыкветкі шылападобныя, 3-7 мм даўжынёй. Каробачка з носікам 1,5—1,7 см даўжынёй, насенне 2×1,5 мм, гладкае, бурае. РаспаўсюджаннеРадзіма расліны — Усходняя Еўропа і Азія. Завезены ў Паўночную Амерыку, дзе шырока распаўсюджваецца. ТаксанаміяВід быў упершыню сапраўды апісаны ў 2-м томе кнігі Species plantarum Карла Лінея, датай публікацыі якой лічыцца 1 мая 1753 года. Від Герань сібірская ўваходзіць у род Герань (Geranium) сямейства Гераніевыя (Geraniaceae) парадку Геранекветныя (Geraniales).
Сінонімы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia