Герб Буда-Кашалёва

Герб Буда-Кашалёва
Дэталі
Зацверджаны 4 чэрвеня 2002
Шчыт
іспанскі
Заснаванне 4 чэрвеня 2002 
Аўтар герба Марына Міхайлаўна Елінская
Ідэя герба Марына Міхайлаўна Елінская
Мастак Марына Міхайлаўна Елінская

Герб Буда-Кашалёва — афіцыйны геральдычны сімвал горада Буда-Кашалёва Гомельскай вобласці. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 4 чэрвеня 2002 года № 86.

Апісанне

У іспанскім шчыце дзесяць роўнавялікіх перавязей зялёнага і чорнага колераў з правага верхняга ў левы ніжні вугал. У цэнтры выява залатога звана.

Залаты звон Буда-Кашалёва размешчаны на фоне чорна-зялёных перавязкаў, якія з’яўляюцца так званымі першараднымі геральдычнымі фігурамі і вельмі распаўсюджаны як у беларускай, так і міжнароднай геральдыцы.

Герб быў зацверджаны рашэннем Буда-Кашалёўскага раённага Савета дэпутатаў 27 снежня 2001 года № 58. Аўтар і мастак герба і сцяга М. М. Елінская[1].

Гл. таксама

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya