Герб Светлагорска
Герб Светлагорска — афіцыйны геральдычны сімвал горада Светлагорск Гомельскай вобласці. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 22 верасня 2000 года № 43. АпісаннеУ чырвоным полі іспанскага шчыта залатое сонца. Выява герба была зацверджана рашэннем Светлагорскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 28 чэрвеня 2000 года № 41, палажэнні аб іх — гарадскім выканаўчым камітэтам 27 верасня 2000 года № 531. Аўтар герба Б. К. Пірштук[1]. Гісторыя![]() Першы гербДа прыняцця сучаснага герба ў Светлагорску існавала гербападобная эмблема, выкананая ў духу савецкай сімволікі — Праметэй як сімвалічны вобраз упартага супраціву творчага мысляра неспрыяльнаму лёсу. Аголеная фігура тытана з грэчаскай міфалогіі была намалявана з факелам у руцэ на фоне двух касых чырвона-зялёных палос. У гербе былі размешчаны таксама назва горада і дата яго заснавання, што супярэчыць класічным законам складання тэрытарыяльнай геральдыкі. Аўтарам герба стаў Віктар Аляксандравіч Смаляр.[2] Сучасны гербРаспрацоўка новага герба вялася ад пачатку 1999 г. Урад Светлагорска звярнуўся да Геральдычнай камісіі з просьбай дапамагчы распрацаваць новы герб. Свой праект герба прапанаваў Андрэй Шпунт. На гербе была адлюстравана лацінская літара S у чырвоным полі, стылізаваная пад выгін ракі Бярэзіны, ва ўпадзінах якой размяшчаліся рыцарскі крыж — сімвал Гомельшчыны, і графская карона Манкевічаў. Праект герба разгледжваўся гарадскімі ўладамі і не быў прыняты.[2] Ідэя сучаснага герба была падказана старшынёй Светлагорскага гарвыканкама Б. К. Пірштуком. Аўтар арыентаваўся на назву горада: яго светлую, «сонечную» назву вырашана было адлюстраваць на гербе ў выглядзе Сонца. У геральдыцы Сонца з’яўляецца сімвалам, які адносяцца да разраду «натуральных фігур», падразраду «свяцілы, стыхіі», і сімвалізуе святло, багацце, дастатак. Звычайна гэты знак выглядае як круг з чалавечым тварам, акружаны папераменна прамымі і звілістымі прамянямі. З гістарычных аналагаў герб з выявай Сонца быў у Падольскага ваяводства. Залатая выява Сонца ў геральдыцы, як правіла, спалучаецца з чырвоным колерам.[1] Падобныя гербы
Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia