Герб Вострава Святой Алены

Герб Вострава Святой Алены
Дэталі
Суб’ект Востраў Святой Алены
Зацверджаны 30 студзеня 1984
Заснаванне 30 студзеня 1984

Герб Вострава Святой Алены, упершыню ўведзены 30 студзеня 1984 года, уяўляе сабой шчыт, у залатой главе якога намалявана птушка — сявец Вострава Святой Алены сямейства сеўцападобных, які з’яўляецца мясцовым эндэмікам. У блакітным полі шчыта намалявана паруснае судна на фоне скалістага берага, узятае з каланіяльнай пячаткі вострава.

Над шчытом размяшчаецца шлем, марская карона і Святая Алена з крыжам і кветкай у руках. У падножжы герба нацыянальны дэвіз Loyal and unshakable.

Герб Вострава Святой Алены не выкарыстоўваецца ў залежных тэрыторыях вострава Святой Алены. На астравах Трыстан-да-Кунья выкарыстоўваецца герб астравоў Трыстан-да-Кунья, а на востраве Узнясення — герб Вялікабрытаніі.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya