Літаратура Вялікабрытаніі![]() Паняцце «Брытанская літаратура» мае дачыненне як да самой Вялікабрытаніі, так і да вострава Мэн, Нармандскіх астравоў, а таксама да літаратуры Англіі, Уэльса, Шатландыі да іх аб’яднання. Асноўная маса брытанскай літаратуры напісана на англійскай мове. У 2005 годзе ў Вялікабрытаніі была надрукавана каля 260 000 кніг, і ў 2006 годзе краіна была лідарам па колькасці апублікаваных назваў кніг[1]. Англійская літаратура![]() Анлійскі драматург і паэт Уільям Шэкспір лічыцца адным з найвялікшых у гісторыі ў сваёй галіне[2][3][4], аднак яго сучаснікі Крыстафер Марла і Бэн Джонсан таксама добра вядомыя. Пазней з’явіліся такія драматургі, як Алан Эйкбарн, Гаральд Пінтэр, Майкл Фрэйн і Том Стопард. Яны спалучылі ў сваёй творчасці розныя элементы сюррэалізму, рэалізму і іншых культурных плыняў. ![]() Сярод выбітных англійскіх аўтараў Сярэднявякоўя: Джэфры Чосер (XIV стагоддзе), Томас Мэлары (XV стагоддзе), Томас Мор (XVI стагоддзе), Джон Мільтан (XVII стагоддзе). У XVIII Даніэль Дэфо (аўтар «Рабінзона Круза»), Джонанан Свіфт і Самюэль Рычардсан сталі піянерамі сучаснага рамана. У XIX стагоддзі ішло далейшае развіццё, рухавікамі якога былі Джэйн Осцін, гатычная пісьменніка Мэры Шэлі, дзіцячы пісьменнік Льюіс Кэрал, Сёстры Бронтэ, Чарлз Дыкенс, натураліст Джэймс Хардзі, рэаліст Джордж Эліат, паэты Уільям Блэйк і Уільям Уордсварт. Англійскія пісьменнікі XX стагоддзя уключаюць фантаста Гэрберта Уэлса, дзіцячых пісьменнікаў Рэдзьярда Кіплінга, Алана Мілна (аўтара прыгод Віня-Пыха) і Энід Блайтан, супярэчлівага Дэвіда Лоўрэнса, мадэрністку Вірджынію Вулф, прароцкага раманіста Джорджа Оруэла, папулярных Самерсэта Моэма і Грэма Грына, пісьменніцу дэтэктываў Агату Крысці, Яна Флемінга (стваральніка Джэймса Бонда), паэтаў Томаса Эліата, Філіпа Ларкіна і Тэда Хьюза, фэнтэзійных пісьменнікаў Джона Толкіна, Клайва Льюіса і Джоан Роўлінг. ![]() Шатландская літаратураУнёсак Шатландыі ўключае дэтэктыўнага пісьменніка Артура Конана Дойла (стваральніка Шэрлака Холмса), рамантычную літаратуру Вальтэра Скота, дзіцячага пісьменніка Джэймса Бары (стваральніка Пітэра Пэна), прыгодніцкія творы Роберта Льюіса Стывенсана (найперш «Вострай скарбаў») і знакамітага паэта Роберта Бёрнса. Сярод сучасных шатландскіх пісьменнікаў можна вызначыць Іэна Ранкіна і Іэна Бэнкса. Ірландская літаратураПачынальнікамі англа-ірландскай літаратуры ў канцы XVII — пачатку XVIII стагоддзяў сталі Рычард Хэд і Джонатан Свіфт. За імі прыйшлі Лорэнс Стэрн, Олівер Голдсміт і Рычард Брынслі Шэрыдан. Сярод выбітных ірландскіх літаратараў ХІХ стагоддзя — Брэм Стокер (стваральнік сусветна вядомага вампіра Дракулы) і Оскар Уайльд. Першая палова ХХ стагоддзя — сапраўдны росквіт англа-ірландскай літаратуры, час з’яўлення мноства зорак першай велічыні на яе небасхіле: Уільям Ейтс, Джэймс Джойс, Сэмюэл Бекет, Клайв Стэйплз Льюіс і Бернард Шоў. Ейтс, Бекет і Шоў сталі лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі. Валійская літаратураДа канца XIX стагоддзя валійская літаратура была пераважна на валійскай мове. Менавіта да валійскай культуры належыць верш Y Gododdin , які лічыцца найстаражытнейшым вершам у Вялікабрытаніі і створаны каля VI на Старажытнай Поўначы. Ён быў напісаны на кумбрыйскай і старажытнавалійскай мове і мае першую згадку пра караля Артура[5]. Прыкладна з XVII сувязь паміж Уэльсам і Старажытнай Поўначу была страчана, а цэнтр валійскай культуры перамясціўся ў сучасны Уэльс, дзе легенда аб каралі Артуры была развіта Гальфрыдам Монмуцкім[6]. Самым вядомым валійскім паэтам Сярэдневякоўя з’яўляецца Давід ап Гвілім (1320—1370), які пісаў аб прыродзе, рэлігіі і каханні. Яго таксама завуць адным з найвялікшых паэтаў Еўропы таго часу[7]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia