Герб Драгічына
Герб Драгічына — адзін з афіцыйных сімвалаў горада Драгічына, раённага цэнтра ў Брэсцкай вобласці Беларусі. Распрацаваны галоўным архітэктарам раёна В. Г. Міхнюком. Герб зацверджаны 19 мая 1998 года рашэннем Драгічынскага гарадскога савета № 310[1]. 9 чэрвеня 1998 года герб занесены ў Гербавы матрыкул Рэспублікі Беларусь пад нумарам 15. Апісанне гербаУ блакітным полі варажскага шчыта, у верхняй частцы размешчаны два сярэбраныя галубы, павернутыя галовамі адзін да аднаго. Пад імі сярэбраны нацягнуты лук са стралой наканечнікам уверх. З абодвух бакоў лука размешчаныя дзве пары сярэбраных жалудоў. Сімволіка герба
Гісторыя
Вядомы незацверджаны праект герба Драгічына, калі горад уваходзіў у Кобрынскі павет Гродзенскай губерні. Праект герба быў састаўлены ў другой палове XIX стагоддзя (1868) і меў наступны выгляд: у сярэбраным полі лазурковы хвалісты пояс, які суправаджаецца зверху і знізу барвовымі шарамі. У вольнай частцы герб Гродзенскай губерні. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia