Герб Мікашэвічаў

Герб Мікашэвічаў
Дэталі
Зацверджаны 3 лістапада 1998
Шчыт
Варажскі шчыт
Аўтар герба А. А. Шпунт

Герб Мікашэвічаў — адзін з сімвалаў Мікашэвічаў разам са сцягам. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 3 лістапада 1998 года № 29.

Апісанне

Варажскі шчыт перасечаны зубчастым дзяленнем. У верхнім блакітным полі срэбная лілеяпадобная кветка, у ніжнім чырвоным полі — срэбная страла наканечнікам направа.

Герб Мікашэвічаў ўлічвае сучаснае развіццё населенага пункта і характэрную асаблівасць рэгіёна: дзяленне герба, якое прадстаўляе чырвоную зубчастую сцяну, у сімвалічнай форме перадае моц тутэйшых пакладаў граніту і мясцовыя прадпрыемствы, якія складаюць аснову прамысловага комплексу ўсёй Лунінеччына.

Страла сімвалізуе чыгунку, дзякуючы якой Мікашэвічы атрымалі першапачатковы штуршок для развіцця. Срэбная кветка Лабеліі Дортмана — геральдычная фігура з герба Лунінца, цэнтра раёна, да якога адносяцца Мікашэвічы.

Герб і палажэнне аб ім былі зацверджаны рашэннем Мікашэвіцкага пасялковага савета дэпутатаў ад 30 верасня 1998 г. № 267, сцяг — Лунінецкага раённага савета дэпутатаў, 15 чэрвеня 2001 г. № 91. Аўтар герба А. А. Шпунт[1].

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya