Лабелія Дортмана
Лабе́лія До́ртмана[1] (Lobelia dortmanna) — рэдкая прыбярэжна-водная расліна роду Лабелія сямейства Званочкавыя (Campanulaceae), занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі і Расіі. Вядомая ў Заходняй Еўропе пад назвай водная лабелія (англ.: water lobelia, ням.: Wasser-Lobelie). Батанічнае апісанне![]() Травяністая расліна. Каранёвая сістэма махрыстая, моцна развітая. Лісце лінейнае, даўжынёй да 7,5 см, сабранае ў прыкаранёвую разетку, якая знаходзіцца пад вадой. Кветаносныя сцёблы бязлісцевыя альбо пакрытыя шматлікімі дробнымі лускавінкамі, выступаюць над вадой падчас цвіцення і плоданашэння. Кветкі званочкавай формы, бела-блакітныя, радзей белыя ці пурпурныя, сабраны ў друзлую аднабокую гронку на верхавіне сцябла, альбо сядзяць паасобку ў пазухах лісця. Цвіце ў канцы ліпеня — пачатку жніўня, плоданасіць у жніўні. Плод — сухая прадаўгаватая каробачка, раскрываецца двума створкамі. Насенне дробнае, падоўжана-грудкаватае, распаўсюджваецца ветрам. Экалагічная характарыстыкаРасце ў прыбярэжных зонах прэснаводных вадаёмаў на чыстым пясчаным дне на глыбіні 60-80 см. Сустракаецца паасобку альбо невялікімі групамі; скапленняў не ўтварае. З’яўляецца індыкатарам чысціні вады. Можна выказаць здагадку, што магчымае змяненне ўзроўню азёр ўяўляе для яе значную небяспеку[2]. Іншы лімітуючы фактар — забруджванне вадаёмаў[3]. РаспаўсюджаннеЛабелія Дортмана з’яўляецца роднай для халодных умераных абласцей Еўропы: Паўночная, Сярэдняя і Усходняя Еўропа (ад Брытанскіх астравоў і паўночнага захаду Францыі на ўсходзе да паўночнага захаду Расіі) і поўначы Паўночнай Амерыкі (абодва ўзбярэжжы)[4][5]. Рэліктавы від. Усюды рэдкая. У літаратуры
Аксана Спрынчан у вершы «На Белым возеры…» згадвае лабелію[7]. Ахоўны статусВід Лабелія Дортмана занесены ў Чырвоныя кнігі Расіі і многіх рэгіёнаў еўрапейскай часткі Расіі, а таксама ў Чырвоную кнігу Беларусі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia