Герман Маер Саламон Гольдшміт
Герман Маер Саламон Гольдшміт (ням.: Hermann Mayer Salomon Goldschmidt; 17 чэрвеня 1802 — 30 жніўня 1866) — нямецкі астраном і мастак, які пражыў большую частку жыцця ў Францыі. БіяграфіяНарадзіўся ў Франкфурце, у сям’і яўрэйскага гандляра. Пераехаў у Парыж вучыцца жывапісу, дзе напісаў шэраг карцін, пасля чаго пад уплывам лекцыі Урбена Левер’е зацікавіўся астраноміяй. У красавіку 1861 г. абвясціў пра адкрыццё дзявятага спадарожніка Сатурна паміж Тытанам і Гіперыёнам, якога ён назваў Хірон. Тым не менш, ён памыляўся: спадарожніка не існавала. Сёння імя Хірон носіць зусім іншы аб’ект, незвычайны астэроід/камета (2060) Хірон. Яму прыпісваюць першыя назіранні (у 1820) ценявых хваль, якія з’яўляюцца за некалькі хвілін да поўнага сонечнага зацьмення. У 1861 годзе атрымаў Залаты медаль каралеўскага астранамічнага таварыства. У гонар яго названы кратэр Гольдшміта на Месяцы, а таксама астэроід (1614) Гольдшміт. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia